Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ ПАВІННА Ў БЕЛАРУСІ ІСНАВАЦЬ СЬМЯРОТНАЕ ПАКАРАНЬНЕ?


Галіна Абакунчык, Менск

Мае выпадковыя суразмоўцы на пастаўленае пытаньне давалі самыя розныя й нават супрацьлеглыя адказы, але найчасьцейшымі былі такія.

(Карэспандэнтка: ) “Ці павінна ў Беларусі быць сьмяротнае пакараньне й чаму?”

(Спадар: ) “Ёсьць такія нахабнікі, што трэба, інакш парадку ня будзе”.

(Юначка: ) “Я, увогуле, ня ведаю, ніколі над гэтым не задумвалася. І мне ўсё роўна, па праўдзе кажучы”.

(Спадар: ) “Павінна быць. Калі сапраўды даказанае зло, тут толькі адно выйсьце, адно пакараньне павінна быць. Той жа маньяк — як яго можа зямля насіць?”

(Спадарыня: ) “Ня ведаю, тут індывідуальна падыходзіць трэба й вельмі, вельмі асьцярожна. Гвалтаўнік…Трэба думаць”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці патрэбна ў Беларусі сьмяротнае пакараньне й чаму?”

(Юначка: ) “Я думаю, што не патрэбнае, бо гэта справы Божыя — пазбаўляць чалавека жыцьця ці не”.

(Юнак: ) “Мяркую, што патрэбна. Бо гэта неабходная мера, каб астатнія людзі бачылі, што за ўсё дрэннае, што яны робяць, трэба несьці адказнасьць — і вельмі вялікую”.

(Юначка: ) “Я думаю, што не патрэбнае. Бо гэта вельмі жорстка, гэта вельмі радыкальная мера, ніхто не павінны прымаць такога рашэньня тут. Увогуле гэта практыка нецывілізаваных краінаў”.

(Спадар: ) “Трэба браць прыклад з краінаў Заходняй Эўропы, браць лепшае, а там, як вядома, сьмяротнае пакараньне адмененае. Трэба абыходзіцца іншымі сродкамі, ня права чалавека вырашаць пазбаўляць жыцьця ці не”.

(Спадарыня: ) “Ня ведаю, караць ці мілаваць, ці трымаць чалавека цягам усяго ягонага жыцьця ў зьняволеньні. Над гэтым, канечне, трэба думаць”.

(Спадар: ) “Я думаю, што калі Беларусь намерваецца далучыцца да міжнароднай супольнасьці, то сьмяротнае пакараньне трэба адмяніць. Калі ўсе цывілізаваныя краіны прынялі такое рашэньне пра адмену сьмяротнага пакараньня, то й нам трэба гэта зрабіць, калі мы хочам быць разам з Эўропай і ўсім цывілізаваным сьветам”.

Гэткія былі адказы мінакоў на вуліцах Менску на пытаньне “Ці павінна ў Беларусі існаваць сьмяротнае пакараньне?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG