Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 2 СТУДЗЕНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“ЛіМ”, 1964 год. Рэцэнзія С.Міска на кнігу “Антырэлігійныя матывы ў беларускім фальклёры” А.Фядосіка:

“На багатым матэрыяле А.Фядосік паказвае, як у гушчары працоўных мас узьнікалі і разьвіваліся творы, накіраваныя супраць рэлігіі, царквы і духавенства… Зь перамогай Вялікага Кастрычніка ўзьнікла многа новых фальклёрных твораў, у якіх поп паказваўся як клясавы вораг: удзельнік контаррэвалюцыйнай барацьбы, вораг калгаснага ладу, прыслужнік фашыстаў. Савецкі антырэлігійны фальклёр выкрывае рэакцыйную сутнасьць рэлігіі з новых, навукова-матэрыялістычных пазыцыяў. Кніга А.Фядосіка… разьлічана на шырокія колы чытачоў”.

“Свабоды”, 1994 год. С.Дубавец разважае:

“Беларусь — усё яшчэ млявае цела з паніжанай тэмпэратурай. Грамадзкая сьвядомасьць ня мае структуры, яна не падзеленая, яна толькі квола рэагуе на вонкавыя раздражняльнікі. Чаму? Таму што на Беларусі няма суб’ектаў палітыкі. Хіба што стоікі-яцьвягі ды “Белая Русь”, якая атрымлівае сёньня віншаваньні й вялізную гістарычную фору ў сувязі зь перамогай Жырыноўскага ў Расеі. Астатнія пакуль толькі адбрэхваюцца або “шукаюць кампарамісы”. Але ня можа быць кампрамісаў, калі няма падставовых прынцыпаў. Пазіраючы на суседнія рэспублікі-краіны, Беларусь толькі робіць выгляд, што ў яе таксама незалежнасьць, дзяржаўная мова, армія, а таксама — прыватызацыя з ваўчарамі й крызыс з энэрганосьбітамі. Але гэта толькі выгляд. Бо за апошнія часы ў беларускай палітыцы так і не адбылося нічога беларускага”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG