Любоў Кучынская і Сяргей Рыкаў былі затрыманыя міліцыяй пры канцы лістапада на рынку гораду Заслаўе. Яны распаўсюджвалі газэту “Супраціў” з матэрыяламі пра дзейнасьць руху “Зубр”. Сёньня судзьдзя Тачкар прызнаў іх вінаватымі ў парушэньні Адміністрацыйнага кодэксу Беларусі і пакараў за распаўсюд незарэгістраваных выданьняў штрафам на 10 базавых велічыняў (гэта 165 тысяч рублёў, ці каля 80 даляраў ЗША).
Каардынатар руху “Зубр” Уладзімер Кобец заявіў, што такімі пакараньнямі запалохаць моладзь немагчыма, і актывісты руху будуць і надалей даносіць да людзей альтэрнатыўную інфармацыю.