Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАЛЯНДАР СВАБОДЫ


Ул. інф.

Дзень 16 кастрычніка ўвайшоў у гісторыю сьвету гучнымі рэлігійнымі вогнішчамі ды палітычнымі пакараньнямі. У 1555 годзе ў Оксфардзе за ерась былі спаленыя на вогнішчы ангельскія пратэстанцкія біскупы Х'ю Лятымэр і Нікалас Рыдлі. У 1793 годзе пасьля прысуду рэвалюцыйнага трыбуналу загінула на гільятыне француская каралева Марыя Антуанэта. У 1946 годзе на прысуд міжнароднага Нюрнбэрскага ваеннага трыбуналу былі павешаныя дзесяць фашыстоўскіх лідэраў – злачынцаў супраць чалавечнасьці. Сярод іх былі тыя, што ўвайшлі і ў беларускую гісторыю – Розэнбэрг і Рыбэнтроп, той самы міністар замежных справаў Нямеччыны, які перад вайной падпісаў дамову з сваім савецкім калегам Молатавым.

Сёньня спаўняецца 25 гадоў з дня абраньня кардынала Караля Вайтылы рымскім папам Янам Паўлам ІІ.

Цяпер – пра даты нараджэньня знакамітых людзей.

110 гадоў таму прыйшоў на сьвет беларускі пісьменьнік Андрэй Мрый, аўтар забароненых за савецкім часам «Запісак Самсона Самасуя», які загінуў у ГУЛАГ'у.

16 кастрычніка 1912 году нарадзіўся беларускі паэт Андрэй Ушакоў. Пра яго мала вядома, бо ў самым пачатку вайны, у 1941 годзе Ушакоў загінуў на фронце. Абарвалася ягонае жыцьцё ў самым росквіце, калі так хацелася шчасьця, каханьня дый проста жыць…

Дзе ты, чарнавокая,
Блізкая, далёкая,
Сьветлая, падобная вясьне?
Можа ў гэты вечар
Ты чакаеш стрэчы
І таксама марыш пра мяне?

А нарадзіўся Аляксандар Ушакоў у вёсцы Рабяткі пад Чавусамі.

16 кастрычніка ў розныя гады прыйшлі на сьвет беларускі мастак Барыс Забораў, які жыве ў Парыжы, і беларускі паэт Сяржук Сокалаў-Воюш, які працяглы час працаваў на Радыё Свабода, а цяпер жыве ў ЗША.

А яшчэ ў гэты дзень нарадзіліся англамоўны пісьменьнік, ірляндзец з паходжаньня Оскар Уайлд, брытанскі дзяржаўны дзяяч Остын Чэмбэрлен, першы прэм`ер Ізраіля Давід Бэн-Гурыён і два пісьменьнікі-нобэлеўскія ляўрэаты: амэрыканец Юджын О`Ніл і немец Гюнтар Грас.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG