Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗВАНОК НА СВАБОДУ


Ул. інф.

(Генадзь Дэбігаў, Менск: ) “Найлепш у Беларусі жывецца дырэктарам прадпрыемстваў, іх галоўным эканамістам, бухгальтарам. Гэтая троіца звычайна дзеліць і вызначае аклады. Сабе яны бяруць найбольшыя, а астатнім – сьціплыя.

Таксама найлепш жывецца начальнікам розных установаў, бізнэсоўцам, банкірам, дэпутатам Ніжняй і Верхняй палаты Нацыянальнага Сходу.

Міліцыі Лукашэнка ўстанавіў добрыя аклады. Амонаўцаў ён падбірае пад два мэтра росту. Іхныя аклады таксама добрыя, каб яны былі моцнымі і моцна білі дубінкамі па галавах і плячах, па нагах і кулаком у твар, калі людзі зьбіраюцца на мітынгі.

Самыя добрыя аклады Лукашэнка даў афіцэрам арміі, кэгэбістам, каб яны добра лавілі “шпіёнаў”. У Лукашэнкі падазронасьць да ўсіх, таму ён і патрабуе лавіць “шпіёнаў” і караць іх, як ён кажа, “самым жесточайшим образом”.

Яшчэ лепей жывецца міністрам і іхным сем’ям у адміністрацыі прэзыдэнта і ягоным ахоўнікам на чале з новым начальнікам генэралам Жадобіным.

Настаўнікі і лекары жывуць сьціпла. Дрэнна жывуць людзі з малымі заробкамі. А пэнсіянэры – гэта галечная частка насельніцтва была і засталася!

***

(Мікола Сацкевіч: ) “Дзень добры. Лепш за ўсіх, канечне, жыве ў Беларусі дыктатар Лукашэнка. Перад тым, як захапіць уладу ў 1994 годзе, ён абяцаў народу змагацца з карупцыяй. А калі прыйшоў да ўлады, ён стаў галоўным карупцыянэрам, ператварыў Беларусь у цалкам карумпаваную дзяржаву. Калі няма сувязяў, на працу ці вучыцца не патрапіш.

Наступныя – гэта чыноўнікі, потым мытнікі, падатковая інспэкцыя. Чым вышэйшы ранг, тым лепей жывуць. Яны бяруць і робяць дах прадпрымальнікам і гэтак далей.

Наступныя – гэта супрацоўнікі банкаў. Сьмешна тое, што краіна жабрацкая, а банкаў – шмат і заробкі ў іх вялікія.

І апошняе. Гэта людзі, якія працуюць на Мозырскім МПЗ. Праўда, каб уладкавацца на МПЗ, трэба мець добрага знаёмага на вялікай пасадзе і грошы. Дзякуй за ўвагу. Жыве Беларусь і Свабода!”

(Інкогніта: ) “Я хачу сказаць, што мару апазыцыі аб павышэньні коштаў на газ для насельніцтва Беларусі ўжо даўно зрэалізаваў Лукашэнка. Бо ўжо даўно кошт газу для насельніцтва 143 рубля 80 капеек за кубічны мэтар, што складае 70 даляраў за тысячу кубічных мэтраў. Лукашэнка плаціў расейскаму брату ўсяго 29 даляраў за 1,000 кубічных мэтраў.

А наконт “пасрэднага палітыка” Лябедзькі скажу, што ў 20-е гады мінулага стагодзьдзя Ўінстан Чэрчыль у Ангельшчыне таксама лічыўся пасрэдным палітыкам.

А добра ў Беларусі жывуць тыя, хто ня можа “адрозьніць мух ад катлет”, і якім усё роўна, жыве Беларусь ці не. Бо надпіс “Жыве Беларусь!” вокамгненна зафарбоўваецца, а фашыская свастыка можа цягам месяцаў ці нават гадоў красавацца на плоце. Яны, як бараны, будуць маўчаць, калі зьнішчаецца мова, культура, дзяржаўныя сымбалі, зьнікаюць людзі, зьдзекуюццца з нашых дзяцей, якія хочуць вучыцца на беларускай мове. Але ж лёс баранаў можа напаткаць і гэтых памяркоўных разумовых інвалідаў. Дзякуй.”

(Інкогніта: ) “Каму ў Беларусі жывецца добра? – Кішэнна-балотнай апазыцыі, што езьдзіць на паклон да свайго гаспадара-акупанта ў Расею. А таксама многім журналістам Радыё “Свабоды”. Усім манкуртам, абыякавым да лёсу сваёй Радзімы-Беларусі. Трыццаць юдавых срэбранікаў закрываюць вочы гэтым людзям, што ў Беларусі апартэід. Тут пануе ідэалёгія расейскага фашызму. Але, памятайце, як скончыў юда! Памятайце!”

(Інкогніта: ) “Даражэнькія сябры, добрай раніцы! У мяне ёсьць такая вялікая прапанова. Я аднойчы паспрачаўся з унукам: я выступіў за клясыку і сказаў, ты вось падумай, ты ведаеш такую мэлёдыю “Ты зашухарыла ўсю маю маліну…” і іншыя такія блатныя песьні і іншую папсу.

Адным словам я кажу, дык дзе ж складаліся гэтыя песьні? Песьні гэтыя складаліся ва ўмовах турмы, лягероў і гэтак далей. А вось клясыка складалася ў прыемных умовах: сярод садоў, дрэваў, каханых дзяўчат і г.д. Дык для чаго я вяду гэтую прамову.

У 6.45 Данчык дае музыку для маладых. Дык давайце і пэнсіянэрам! Я бы хацеў чуць клясычную музыку 5 хвілін у 21.55. І для душы гэта добра, і для спрэчак з маладымі, і для агітацыі. І з другога боку, чым больш клясыкі, тым спакайней на душы, тым лепш будзе для будучага пакаленьня. Вось такая у мяне прапанова. І гэта таксама будзе на карысь лёзунгу “Беларусь у Эўропу!”, таму што музыка ўся клясычная складалася менавіта ў Эўропе.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG