Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЦЬКІ ЛІЦЭІСТАЎ ЗЬВЯРНУЛІСЯ Ў ПРАКУРАТУРУ


Любоў Лунёва, Менск

Будынак ліцэю і тэрыторыю, прылеглую да яго, па-ранейшаму ахоўваюць міліцыянты. Выкладчыкам не дазваляюць прайсьці ў будынак. Будаўнікі пасьпелі зьбіць стары тынк на першым паверсе і выняць шыбы. Рабіць далейшыя работы ім забараніў дэпартамэнт аховы гісторыка-культурнай спадчыны, бо будынак ліцэю ўзьведзены ў ХІХ стагодзьдзі і зьяўляецца гістарычным помнікам.

Прадстаўнікі калектыву ліцэю падалі заяву ў пракуратуру на чыноўнікаў, якія незаконна далі загад распачаць рамонт ды яшчэ выклікалі міліцыю і АМОН.

Бацька Каці Раковіч таксама зьвярнуўся ў пракуратуру, каб прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці ахоўніка будынку гарадзкога аддзелу адукацыі, які гэтак штурхнуў ягоную дачку зь лесьвіцы, што ёй выклікалі “хуткую дапамогу”, бо дзяўчынка не магла хадзіць. Лекары канстатавалі моцнае расьцяжэньне зьвязак. Ёй прапісалі пасьцельны рэжым. Цяпер 14-гадовая дзяўчынка з высокай тэмпэратурай ляжыць у ложку. Мэдыкі лічаць, што высокая тэмпэратура ёсьць рэакцыяй на эмацыйны стрэс.

Каця прыйшла ў гарана на запрашэньне чыноўнікаў раней за бацьку. Той прыйшоў, калі ёй ужо выклікалі “хуткую дапамогу”.

(Савіцкі: ) “Ну, што гэта!? Дзіцёнак прыйшоў у Камітэт адукацыі дазнавацца пра свой лёс, а тут… “Хуткая дапамога” прыйшла. Ну, гэта ж ні ў якія вароты ня лезе! Што гэта такое? Што гэта за ўлада? Што гэта за чыноўнікі? Што гэта за міліцыя? Што гэта за ахоўнікі? Яны людзі, ці не?! У іх ёсьць свае дзеці?! Вось і аддавай пасьля гэтага сваіх дзяцей у сярэднія гэтыя савецкія школы! Іх там усіх паб’юць”.

Больш за сто заяваў падалі бацькі ліцэістаў на імя кіраўніка ліцэю Ўладзімера Коласа аб тым, што іх дзеці павінны вучыцца менавіта ў тых выкладчыкаў і ў тым ліцэі, куды паступілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG