Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСКІЯ ЎЛАДЫ ПАЗБАВІЛІ АКРЭДЫТАЦЫІ ЯШЧЭ АДНО АМЭРЫКАНСКАЕ ДАБРАЧЫННАЕ АГЕНЦТВА


Валер Каліноўскі, Менск

Беларускае прадстаўніцтва амэрыканскай арганізацыі “Internews Network” працавала ў Беларусі з 2001 году ў галіне кансультацыйнай дапамогі незалежным рэгіянальным тэлекампаніям. Арганізацыя ставіць за мэту разьвіцьцё дэмакратычных інстытутаў і СМІ ў постсавецкіх краінах.

Раней беларускія ўлады адмовіліся працягнуць акрэдытацыю амэрыканскай Радзе міжнародных дасьледаваньняў і абмену (IREX).

Выканаўчы дырэктар прадстаўніцтва “Internews Network” Аляксандар Парфянцоў мяркуе, што гэтае рашэньне беларускіх уладаў мае палітычную матывацыю, на аналёгію з закрыцьцём прадстаўніцтва IREX, каб не дапусьціць дапамогу беларускім незалежным СМІ з-за мяжы.

(Парфянцоў: ) “Я думаю, што гэта наступства агульнага працэсу, які цяпер адбываецца. Ён, па-мойму, дастаткова відавочны. Для нас гэта была нечаканасьць, але думаю, што ў цяперашняй сытуацыі складана што-небудзь зрабіць, каб зьмяніць меркаваньне беларускіх уладаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG