Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УЛАДЫ РЫХТУЮЦЬ ПАПРАЎКІ Ў ЗАКОН АБ ГРАМАДЗКІХ АРГАНІЗАЦЫЯХ


Галіна Абакунчык, Менск

Грамадзкія слуханьні былі прысьвечаныя абмеркаваньню праблемаў дачыненьняў паміж трэцім сэктарам і ўладамі: пытаньням рэгістрацыі, умовам праверкі дзейнасьці й гвалтоўнага закрыцьця. Абвастрыліся яны пасьля таго, як Міністэрства юстыцыі праз суд запатрабавала зьліквідаваць адразу чатыры буйныя недзяжаўныя структуры.

Актыўны пратэст з боку няўрадавых арганізацыяў вымусіў Міністэрства юстыцыі прыпыніць слуханьні справаў і падрыхтаваць да разгляду парлямэнтам папраўкі ў закон, якія прадугледжваюць не закрыцьцё, а прыпыненьне дзейнасьці недзяржаўных структураў. Гаворыць кіраўнік Управы Мінюсту Міхаіл Сухінін.

(Сухінін: ) “Распрацоўкі такія ёсьць і ў бліжэйшы час яны будуць вынесеныя на разгляд парлямэнту. Другі раз мы вяртаемся да гэтага праекту. Такое палажэньне дзейнічае ў Расеі й прадугледжанае ў нас па прафсаюзах, але яшчэ ніводнага разу не выкарыстоўвалася”.

На пытаньне, ці намерваецца Міністэрства юстыцыі адклікаць з судоў свае патрабаваньні, на чым настойваюць сябры “Нашай салідарнасьці”, спадар Сухінін адказаў вельмі ляканічна: вывучаем такую магчымасьць. Аднак многія чыноўнікі, ад каго залежыць вырашэньне гэтага пытаньня, сёньняшнюю сустрэчу прайгнаравалі. Вось як гэта пракамэнтаваў дэпутат Валеры Фралоў, які ўзяў удзел у слуханьнях.

(Фралоў: ) “Што ім тут казаць? Няма чаго казаць — калі людзі кажуць праўду, а ім трэба неяк выкручвацца. Бо яны ж дзейнічаюць з тымі камандамі, якія ім аддаюць. Таму многім і сорамна тут сядзець”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG