Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВІЦЕБСКУ АДБЫЛОСЯ ШЭСЬЦЕ Ў ПАМЯЦЬ ПРА ЗЬНІКЛАГА ЮРЫЯ ЗАХАРАНКУ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Удзельнікі несанкцыянаванага шэсьця раздавалі мінакам улёткі, дзе апісаная гісторыя зьнікненьня спадара Захаранкі, якое адбылося чатыры гады таму. Раз-пораз калёна спынялася, і старшыня гарадзкое арганізацыі АГП Алена Залесская абвяшчала ў мегафон, чаму прысьвечаная сёньняшняя акцыя. Віцябляне ахвотна падыходзілі да яе ды распытвалі, ці няма якіх новых фактаў або доказаў у гэтай справе. Як высьветлілася, у Віцебску памятаюць пра ўсіх зьніклых ды па-ранейшаму цікавяцца лёсам кожнага зь іх. Несанкцыянаванае шэсьце прайшло без затрыманьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG