Ня ўсё пакуль вырашана з патрабаваньнем нігерыйскага боку сплаціць за стаянку самалёта ў аэрапорце 125 тысячаў даляраў. У Лагосе ўлагоджваць канфлікт застаўся дырэктар кампаніі “Гомельавія” Анатоль Кірсанаў, які адмыслова прыляцеў туды вызваляць экіпаж кампаніі.
Камандзір авіяатраду Яўген Казакоў, які таксама знаходзіўся ў Нігерыі ў складзе экіпажу, так патлумачыў нашаму радыё месячную затрымку:
(Казакоў: ) “Усе жывы, здаровы, і я лічу, што гэта дробнае непаразуменьне з прычыны таго, што ў Нігерыі якісьці маленькі чыноўнік з кімсьці не дамовіўся. Гэта асабістае маё меркаваньне”.
Паводле словаў сп. Казакова, авіятары і надалей гатовы лётаць у Афрыку, абы толькі кампанія плаціла прадугледжаны законам сярэдні заробак за падобныя затрымкі.