Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСЬ РЫХТУЕЦЦА ДА АБАРОНЫ?


Аляксей Дзiкавiцкi, Варшава

“Яшчэ два тыдні таму Лукашэнка абвінавачваў Злучаныя Штаты і сябраў антыірацкай кааліцыі ў тым, што яны ўзялі на сумленьне вялікі грэх і не выключаў сваёй дапамогі каліцыянтам ў справе як мага хутчэйшага выхаду з вайны. А цяпер, калі аказалася, што кааліцыянты добра абыходзяцца і без дапамогі Менску, складаецца ўражаньне, што Беларусь, якая адкрыта падтрымлівала Ірак, сама рыхтуецца да аброны”, – піша “Gazeta Wyborcza”.

Як адзначае штодзёньнік, паводле Лукашэнкі галоўным ворагам Беларусі ёсьць ЗША і найбліжэйшыя хаўрусьнікі Вашынгтону, а найбольшая небясьпека для краіны паходзіць ад блёку НАТО, які пашыраецца на Ўсход, а таксама магчымасьці ўжываньня сілы бяз згоды Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.

Беларускі кіраўнік абяцае, што ягоная краіна будзе ўзмацняць сваю бясьпеку, а ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі ці яе хаўрусьнікаў выкарыстае для абароны ўсе магчымыя сродкі.

“Менавіта таму ў кастрычніку ў Беларусі зь вялікім размахам пройдуць манэўры пад назовам “Чыстае неба”. Плян манэўраў складзены так, каб адпавядаць сцэнару вайны ў Іраку. Беларускае войска будзе рыхтавацца да масавай атакі з боку патэнцыйнага праціўніка”, – піша “Gazeta Wyborcza”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG