Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ШАСНАЦЦАЦЬ СЯБРОЎ МОЛАДЗЕВАГА РУХУ “ЗУБР” ПРАВЯЛІ ПІКЕТ НАСУПРАЦЬ АМЭРЫКАНСКАЙ АМБАСАДЫ


Любоў Лунёва, Менск

Вось што распавёў адзін з удзельнікаў пікету Ўладзімер Кобец:

(Кобец: ) “Падчас другой сусьветнай вайны Амэрыка была нашым саюзьнікам па антыгітлераўскай кааліцыі. Разам мы перамаглі Адольфа Гітлера й ягоны фашызм. Сёньня 42 краіны сьвету аб’ядналіся ў кааліцыю супраць Хусэйна. Мы прыйшлі, каб падтрымаць нашага саюзьніка і сказаць, што Хусэйн мусіць сысьці. Трэба ўзгадаць усё, што рабіў гэты рэжым. Гэта й крывавыя войны, якія ён разьвязваў, — вайну з Іранам, вайну з Кувэйтам са шматлікімі ахвярамі. Ён ужываў хімічную зброю супраць вольналюбівага курдзкага народу, зь якім мы салідарныя. Ён падавіў паўстаньне шыітаў на поўдні Іраку. XXI стагодзьдзе стане стагодзьдзем скону тыраніі ў сьвеце”.

Праз паўгадзіны пасьля заканчэньня пікету супрацоўнікі міліцыі затрымалі амаль усіх пікетоўцаў. На Любоў Кучынскую, Леаніда Навіцкага, Уладзімера Кобеца і Тацяну Ялавую склалі пратаколы за адміністрацыйнае парушэньне. Непаўнагадовых удзельнікаў пікету і яшчэ некалкіх чалавек адпусьцілі. У хуткім часе яны паўстануць перад судом.

Адметна, што падчас пікетаў, якія праходзілі ля сьценаў амбасады пад антыамэрыканскімі лёзунгамі, міліцыя ня ўмешвалася і ўдзельнікаў да адміністрацыйнай адказнасьці не прыцягвала.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG