Свае подпісы пад дакумэнтам паставяць мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі і кіраўнік Памежнага ведамства генэрал-лейтэнант Аляксандар Паўлоўскі.
Пагадненьне будзе падпісанае пасьля завяршэньня працы сэмінара, які правядуць у Калодзішчах экзархат Беларускай праваслаўнай царквы і памежнае ведамства. Яго тэма: "Роля і месца праваслаўнай царквы ў ваенна-патрыятычным выхаваньні воінаў". У мерапрыемстве возьмуць удзел сьвятары праваслаўнай царквы і намесьнікі начальнікаў памежных злучэньняў па маральна-псыхалягічным забесьпячэньні.