Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЗЕНЬ СЬВ. ВАЛЯНЦІНА ПА-ПОЛЬСКУ


Аляксей Дзiкавiцкi, Варшава

Сёньня бадай няма такой кавярні ў цэнтры Варшавы, дзе б гасьцей не запрашалі на адмысловую вячэру ці проста на марозіва ці каву, але прыгатаваную, як пішацца ў мэню, адмыслова для закаханых. Да вашай замовы амаль што абавязкова будзе дададзенае чырвонае печыва ў форме сэрца.

На рынкавым пляцы ў Вроцлаве кожная врацлавянка ад самога ранку магла атрымаць падарунак асабіста ад мэра гораду, зь ягоным подпісам і сьвяточнымі пажаданьнямі.

Цікавую акцыю, прысьвечаную дню сьвятога Валянціна, у некаторых ваяводзтвах ладзіць і паліцыя. Сёньня ў Познані, але толькі сёньня, усе жанчыны-кіроўцы, якія парушаць правілы дарожнага руху, замест квітка на штраф атрымліваюць ад паліцыянтаў цукеркі. У сваю чаргу мужчыны-кіроўцы, якіх паліцыя спыняе для кантролю, атрымліваюць адмысловыя паштоўкі з надпісам “Сёньня едзь з пачуцьцямі”.

Некаторыя польскія кінатэатры сёньня цэлы дзень і ноч дэманструюць толькі стужкі пра каханьне, а радыёстанцыі пускаюць выключна павольныя балады.

Яшчэ дзень сьвятога Валянціна ў Польшчы напаўжартам называюць днём пошты, як электроннай, так і звыклай. Нягледзячы на мільёны SMS і электронных лістоў, якія сёньня палякі высылаюць з мабільных тэлефонаў і кампутараў, па-ранейшаму папулярнымі застаюцца звычайныя паштоўкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG