Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГІТАЦЫЙНАЯ КАМПАНІЯ ВІЦЕБСКІХ КАНДЫДАТАЎ АД АПАЗЫЦЫІ АПЫНУЛАСЯ ПАД ПАГРОЗАЮ ЦЭНЗУРЫ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Адказны за выпуск рэдактар заявіў, што некаторыя фразы ў выступах старшыні абласное арганізацыі БСДП НГ Аляксея Гаўруцікава ды сябра гэтай партыі Івана Пракапца зьневажаюць гонар цяперашніх мясцовых уладаў. Пра тое, што іхныя выступы зьнятыя з эфіру, кандыдатаў ніхто не папярэдзіў, і высьвятляць прычыну абодвух інцыдэнтаў ім давялося самастойна. Пасьля таго, як супрацоўнікі віцебскага тэлерадыёаб’яднаньня засьведчылі, што цэнзураваньне выказваньняў на адрас уладаў тыя самыя ўлады зрабілі іхным абавязкам, спадары Гаўруцікаў ды Пракапец зьвярнуліся са скаргаю ў Цэнтарвыбаркам. Тамтэйшыя супрацоўнікі падтрымалі пазыцыю рэдакцыі ды параілі “выразаць” спрэчныя сказы.

Паводле меркаваньня апазыцыйных кандыдатаў, падобнае цэнзураваньне пазбаўляе іхныя прамовы самага галоўнага – ідэйнага зьместу.

Апроч увядзеньня цэнзуры, віцебскія ўлады забаранілі правядзеньне ў дзяржаўных установах навучальных перадвыбарчых сэмінараў. Так, прызначаны на 9 лютага сэмінар “Абарона правоў у часе выбарчых кампаніяў” апынуўся пад пагрозаю зрыву з-за таго, што адміністрацыя гатэлю “Ветразь” тэрмінова скасавала дамову пра арэнду канфэрэнц-залі. Намесьнік старшыні аблвыканкаму Пётар Южык заклікаў да асаблівае пільнасьці кіраўнікоў віцебскіх прадпрыемстваў, а таксама шараговых грамадзянаў, дзеля якіх апазыцыйныя партыі праводзяць перадвыбарчыя сустрэчы пад лёзунгам “Ад дзьвярэй да дзьвярэй”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG