Як заявіла прадстаўніца Дзяржаўнага Дэпартамэнта ЗША Лін Кесэл, “Злучаныя Штаты ўводзяць гэту надзвычайную санкцыю як адэкватны адказ на пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека і дэмакратычнымі прынцыпамі ў Беларусі”.
Мінулай пятніцай Вашынгтон заявіў, што разглядае магчымасьць далучэньня да рашэньня краін Эўразьвязу, якое пасьледавала пасьля выгнаньня апошніх прадстаўнікоў місыі АБСЕ зь Менску.
Кесэл таксама падкрэсьліла, што ЗША вітала б вяртаньне КНГ АБСЕ ў Менск. “Беларусь, – сказала Кесэл, – мусіць узяць курс на палітычную лібэралізацыю і пашану да правоў чалавека, калі хоча палепшыць статункі зь міжнароднай супольнасьцю і скончыць сваю самаізаляцыю”.