Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У РАМКАХ САМІТУ СНД У КІШЫНЁВЕ ПРАЙШЛА ДВУХБАКОВАЯ СУСТРЭЧА ПРЭЗЫДЭНТАЎ РАСЕІ ДЫ БЕЛАРУСІ


Віталь Цыганкоў, Кішынёў

Напярэдадні сустрэчы прэзыдэнт Расеі заявіў, што апошнім часам “накал абмеркаваньня палітычных пытаньняў быў вялікім”. Далей, аднак, абодва прэзыдэнты абмежаваліся толькі агульнымі фразамі – кіраўнік Расеі, у прыватнасьці, сказаў, што супрацоўніцтва у эканамічнай сфэры разьвіваецца “вельмі нядрэнна”. Аляксандар Лукашэнка, у сваю чаргу, адзначыў, што ў гандлёвых дачыненьнях паміж двума краінамі адбываецца значны прагрэс. Пасьля сваёй сустрэчы прэзыдэнты ня выйшлі да прэсы і не адказвалі на пытаньні журналістаў. Пазьней увечары Ўладзімер Пуцін заявіў, што кіраўнікі Беларусі і Расеі дамовіліся пашырыць склад камісіі, якая працуе над падрыхтоўкай канстытуцыйнага акту саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG