Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛІДЭРА АБ’ЯДНАНАЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ ПАРТЫІ АНАТОЛЯ ЛЯБЕДЗЬКУ ВЫКЛІКАЛІ НА ДОПЫТ У ПРАКУРАТУРУ МЕНСКУ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Прычынай выкліку Анатоля Лябедзькі ў пракуратуру стала адна зь ягоных публікацыяў на тэму зьнікненьня Віктара Ганчара. Якая канкрэтна — сьледчы не патлумачыў. Ня ведае гэтага й спадар Лябедзька, бо такіх публікацыяў за тры апошнія гады было шмат. Пра сапраўдныя прычыны выкліку ён толькі здагадваецца. Гаворыць Анатоль Лябедзька:

(Лябедзька: ) “У мяне ёсьць толькі вэрсіі. Магчыма, пасьля таго як прайшло больш за тры гады з дня зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, пракуратура пачала разглядаць палітычныя вэрсіі зьнікненьня апанэнтаў беларускага рэжыму. Таму што калі ў мяне і былі публікацыі на гэтую тэму, то там натуральна задавалася пытаньне: “Ці маюць да гэтага дачыненьне беларускія ўлады?”

Магчыма, нейкі ўплыў на пракуратуру аказалі тыя падзеі, якія адбываліся ў шэрагу міжнародных арганізацыяў. У Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы створаная спэцыяльная група. Магчыма, гэта імітацыя таго, што праваахоўчыя органы разглядалі ўсе вэрсіі, у тым ліку й палітычную”.

Допыт лідэра АГП у пракуратуры працягваецца, і яго вынікі стануць вядомыя пазьней.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG