Як стала вядома, на папярэдняга дырэктара Івана Грыняка за раскраданьне матэрыяльных сродкаў распачалі крымінальную справу. Пасьля гэтага ён перавёў сябе на пасаду начальніка ўпраўленьня, а дырэктарам сваім загадам зрабіў аднаго з кіраўнікоў прадпрыемства Івана Іванова.
Людзі сталі зьвяртаццца ў незалежныя мэдыі. Пад ціскам праваахоўчых органаў спадар Грынюк пакінуў завод, а Іван Іваноў застаўся. Гэта і выклікае заклапочанасьць рабочых, якія абураюцца няспрытнасьцю кантрольных службаў.