Кіраўніца швэдзкай дыпляматыі пакрытыкавала Турцыю на паседжаньні Камісіі ААН у правах чалавека ў Жэнэве, зьвінаваціўшы турэцкія ўлады ва ўціску курдзкай меншасьці і непавазе да свабоды слова.
Турэцкі міністар назваў абвінавачаньні ня толькі несправядлівымі і неабгрунтаванымі, але й зьневажальнымі. У прыватнасьці, спадара Арсэвэна абурыла тое, што Турцыю паставілі ў адзін шэраг зь Беларусьсю і Кітаем, піша турэцкая газэта.