Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІТЫНГ ПРАТЭСТУ ПРАФСАЮЗАЎ У САЛІГОРСКУ САБРАЎ ТЫСЯЧЫ ЛЮДЗЕЙ


Алесь Мікалайчанка, Салігорск

Тая пастанова адмяняе ранейшы парадак збору прафсаюзных складак праз бугальтэрыі прадпрыемстваў і ўстановаў.

Мітынг на стадыёне “Будаўнік” пачаўся не ў 15.30, як абвяшчалі раней у мэдыях, а на сорак хвілінаў пазьней. Адміністрацыі шэрагу прадпрыемстваў (аб’яднаньня “Беларуськалій”, напрыклад), дзе першая зьмена заканчваецца ў 15.40, раніцай папярэдзіла сваіх работнікаў, што сыход з рабочага месца раней за належны час будзе расцэньвацца як прагул і адпаведна карацца.

Акрамя таго, ад раніцы ў Салігорску была адключаная мабільная тэлефонная сувязь, а таксама электронная пошта. Але мітынг адбыўся.

На мітынгу прысутнічалі ня толькі салігорцы, але й прафсаюзныя актывісты іншых гарадоў краіны. Гэтыя дэлегацыі ачалялі вядомыя кіраўнікі: ФПБ — Ф.Вітко, Беларускага незалежнага прафсаюзу — В.Бабаед, Свабоднага прафсаюзу беларускага — Г.Быкаў. Выступоўцы пратэставалі супраць непрыхаванага ўмяшальніцтва ўраду і Лукашэнкавай адміністрацыі ў прафсаюзныя справы.

Выступае настаўніца школы №11 Салігорску Марыя Мацюкевіч:

(Мацюкевіч: ) “Нам усё абяцалі — 100 даляраў, 100 даляраў! Мы ўжо ня ведаем, да колькіх даляраў апусьцімся. І таму, падтрымліваючы ўсе прафсаюзы, — і незалежныя, і дзяржаўныя, я хачу сказаць, што мы, настаўнікі, падтрымаем вас у любую хвіліну. Але й вы нас падтрымайце, каб не атрымалася так, як колькі гадоў таму, калі мы спрабавалі баставаць, а вы нас не падтрымалі. Улічыце! Памылкі ніколі не даруюцца, гісторыя памылак не даруе”.

Пратэст супраць урадавай пастановы ад 14 сьнежня 2001 году выказаў брыгадзір аб’яднаньня “Беларуськалій” Леанід Прыма, які заклікаў мітынгоўцаў дзейнічаць актыўна, не абмяжоўвацца мітынгамі.

Пратэставалі супраць урадавай пастановы таксама Ф.Вітко, В.Бабаед ды іншыя прамоўцы. Дарэчы, сёньняшні мітынг упершыню ў гісторыі рабочага руху ў Беларусі ладзіўся разам і незалежнымі прафсаюзамі, і традыцыйнымі.

У інтэрвію Радыё Свабода В.Бабаед і Ф.Вітко сказалі, што цяпер яны будуць шукаць тое, што іх лучыць, каб процістаяць палітыцы дзяржавы, скіраванай на развал і зьнішчэньне прафсаюзнага руху. Мітынг закончыўся прыняцьцем адмысловага звароту да Канстытуцыйнага суду краіны, які падпісалі каля 7 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG