Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АПРАЎДАЛІ СТУДЭНТА, ЯКІ РАЗЬВЕШВАЎ ПЛЯКАТЫ ЎЛАДЗІМЕРА ГАНЧАРЫКА


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

У пастарунку іх абшукалі і знайшлі плякаты ды ўлеткі ў падтрымку Ўладзімера Ганчарыка. На гэтай падставе адміністрацыйная камісія Кастрычніцкага раёна абвінаваціла іх у парушэньні заканадаўства і кожнага пакарала штрафам у памеры некалькіх мінімальных заробкаў. Рабочы Яуген Бабкоў першым накіраваў позву супраць адміністрацыйнай камісіі, і суд задаволіў ягоныя патрабаваньні.

Прыклад сябрука скарыстаў і Юры Казуцін, але суд на ягоную позву зацягнуўся, бо на працэс не зьяўляліся адказчыкі і сьведкі, адказны сакратар адміністрацыйнай камісіі і кіраунік міліцыі Кастрычніцкага
раёна Магілёва. Судзьдзя ўважліва выслухала аргумэнты абодвух бакоў і пагадзілася зь ініцыятарам позвы. Як стала вядома Юры Казуцін не расклейваў плякаты, а нёс іх дамоў ва ўласнай торбе. Паводле судовага рашэньня камісія павінна адмяніць уласнае папярэдняе рашэньне ў адносінах да спадара Казуціна.

Вось як пракамэнтаваў рашэньне суда прадстаўнік спадара Казуціна,
сябра праваабарончага цэнтру “Вясна” Барыс Бухель:

(Бухель: ) “Апошнім часам я удзельнічаў у некалькіх падобных паседжаньнях і прадстаўляў інтарэсы людзей, якіх незаконна пакаралі за ўдзел у выбарах на баку апазыцыі. Адміністрацыйныя камісіі розных раёнаў горада. Трэба адзначыць, што гэтым разам суды досыць аб’ектыўна падышлі да разгляду гэтых справаў і цалкам апраўдалі ўсіх аштрафаваных. Я лічу, што гэтыя рэчы адбыліся таму , што прадстаўнікі камісій–юрыдычна некампэтэнтныя людзі, якія ня ведаюць законаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG