Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА ГАРАДЗЕНШЧЫНЕ ПАЧАСЬЦІЛІСЯ ВЫПАДКІ РАБУНКАЎ ХРАМАЎ І СЬВЯТАРОЎ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

10 тысяч даляраў і 22 тысячы марак зьніклі. Ксёндз цэлы тыдзень распытваў вяскоўцаў, спадзяваўся, што грошы знойдуцца. І толькі пасьля гэтага пайшоў у міліцыю. Сьледчыя высьветлілі, што злодзей папросту ўзяў ключ, які захоўваўся каля дзьвярэй і адамкнуў хату. Але вызначыць яго і злавіць ім не ўдалося.

Падобнае здарэньне адбылося таксама у вёсцы Рэпля Ваўкавыскага раёну. У мясцовага ксяндза таксама была скрадзена значная сума. У суседнім Зэльвенскім раёне адбыўся крадзёж у вёсцы Дзярэчын. З касьцельнай прыбудовы злодзеі забралі электрасьвярдзёлак, электрапілу ды іншы інструмэнт. Дзьверы былі ўзламаныя.

У вёсцы Ганчары Лідзкага раёну злодзеяў цікавіла іншае. Яны ўлезьлі ў Сьвятапакроўскую царкву. З храму зьніклі 6 абразоў, мэдалён Сьвятой Варвары і 50 тысяч рублёў. Звычайна падобныя злачынствы раскрываюцца ня часта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG