Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СТЭФАН ГОРЫС: ВЫКЛЮЧЭНЬНЕ 10 МІЛЬЁНАЎ ЭЎРАПЕЙЦАЎ З ЭЎРАПЕЙСКАЙ СЯМ’І МОЖА СПЫНІЦЬ ПАЗЫТЫЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ Ў ГРАМАДЗТВЕ БЕЛАРУСІ


Валер Каліноўскі, Страсбург

Ад імя 9 сябраў парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, якія наведвалі Беларусь падчас выбараў, Стэфан Горыс рэкамэндаваў Бюро ПА “абмеркаваць сваю стратэгію і пазыцыю адносна Беларусі з канкрэтным бачаньнем неабходных далейшых крокаў наперад, якія патрэбныя для заахвочваньня дэмакратычнага разьвіцьця ў гэтай эўрапейскай краіне”. Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы далучаецца да пазыцыі іншых Эўрапейскіх інстытутаў аб неабходнасьці пазьбегнуць ізаляцыі Беларусі. Палітыка ізаляцыі апошніх гадоў не была эфэктыўнай, зазначыў дэпутат Стэфан Горыс.

У сваіх заключэньня спадар Горыс зь вялікім шкадаваньнем прызнае, што выбары ў Беларусі не адпавядалі стандартам Рады
Эўропы. (Цытую) “Рэпрэсіі палітычнага рэжымку супраць апазыцыі, парушэньне свабоды слова, недэмакратычнае заканадаўства, якое стварыла спрыяльныя ўмовы для махляваньняў і парушэньянў, зьяўляюцца тымі фактарамі, якія даказваюць, што беларускія ўлады не прытрымліваліся дэмакратычных стандартаў, асабліва падчас выбарччай кампаніі”.

Далей кіраўнік місіі назіраньня з выбарамі ў Беларусі Стэфан Горыс прызнае, што разам з гэтым беларускае грамадзтва прадэманстравала пазытыўныя тэндэнцыі – яно здолела вылучыць тысячы мясцовых назіральнікаў, здолела аб’яднаць дэмакратычныя сілы апазыцыі, паказала таксама сваю пазытыўную ролю недзяржаўная прэса.

Місія назіральнікаў зазначае, што выключэньне 10 мільёнаў эўрапейскіх грамадзянаў з эўрапейскай дэмакратычнай сям’і можа толькі спыніць пазытыўныя тэндэнцыі ў працэсах дэмакратычных пераўтварэньняў у Беларусі. Місія заклікае Раду Эўропы працаваць разам з грамадзянскай супольнасьцю і ўладамі Беларусі з мэтай набліжэньня краіны да агульнаэўрапейскіх стандартаў.

У Страсбургу цяпер гавораць аб палітыцы паступовых крокаў да паляпшэньня адносінаў зь Беларусьсю і яе грамадзтвам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG