Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА КАЛЬВАРЫІ Ў МЕНСКУ АДКРЫТАЯ СТЭЛА ПА АХВЯРАХ НЯМІГІ


Любоў Лунёва, Менск

Сёньня на Кальварыйскіх могілках сабралася некалькі дзясяткаў чалавек. Збольшага гэта былі родныя пахаваных тут ахвяраў трагедыі. Прысутнічалі й афіцыйныя асобы — прэм'ер Уладзімер Ярмошын і міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў.

7-мэтровая бронзавая стэла стаіць блізу касьцёла. У цэнтры яе вялізны камень, на якім залатымі літарамі напісаныя імёны нябожчыкаў. Тут пахаваныя 6 чалавек — дзьве сястры Шкурдза і Лобан (у іх засталіся маленькія дзеткі), міліцыянт Генадзь Рабаконь і Андрэй Кулак і яшчэ дзьве дзяўчынкі — Анастасія Саўко і Марыя Інькова.

Аўтар праекту Мікалай Лук'янчык распавёў Радыё Свабода:

(Лук'янчык: ) "Я не адзіны аўтар. Працаваў разам з бацькам загінулай Машы Іньковай. Тут вось сходы, раскіданыя чарапкі — гэта такі мэмарыяльны знак, які сымбалізуе зямное жыцьцё. А стэла — гэта пра вечнае.

Мы працавалі амаль год. Гэта праца была ня простая. Моцны псыхалягічны фактар. Трэба было знайсьці паразуменьне, таму што загінулі людзі розных веравызнаньняў: і каталікі, і праваслаўныя. Трэба было шукаць нейкую сярэдзіну. І таксама знайсьці кампраміс паміж бацькамі і ўладамі".

Міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў адмовіўся даць інтэрвію нашаму радыё — заявіў, што ведае, якія пытаньні нас цікавяць і адказваць на іх ён не жадае.

Бацькі ня сталі задаваць пытаньняў міністру. Старшыня грамадзкай арганізацыі "Няміга'99" Натальля Навакоўская ў размове з журналістамі абуралася, што мінула два гады, а пракуратура так і не перадала ў суд справу, што пачалі з нагоды гібелі людзей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG