Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВЫСЬВЯТЛЕНЬНЕ СПРАВЫ ХАБАРНІЦТВА Ў ГОМЕЛЬСКІМ МЭДІНСТЫТУЦЕ МОЖА ЗАВЕРШЫЦЦА Ў ЧЭРВЕНІ


Казімер Яноўскі, Гомель

Дадатковае абвінавачаньне выставілі спадарам Раўкову і Фомчанцы прадстаўнікі рэспубліканскай і вайсковай пракуратураў Мікалай Корзун і Алег Рудэнка.

Адвакат Уладзімера Раўкова спадар Іванішка распавядае:

(Іванішка: ) "Тры эпізоды хабарніцтва дадалі майму падабароннаму з-за таго, што Натальля Фомчанка сказала на судзе, што яна нібыта перадавала грошы Ўладзімеру Раўкову. Сума хабару павялічылася. Але сьведкаў новых эпізодаў атрыманьня грошай не было".

Самой старшыні прадметнай камісіі біялёгіі Натальлі Фомчанцы абвінавачаньне дабавіла да ранейшых адзінаццаці яшчэ чатыры выпадкі атрыманьня хабару.

Сёньня на паседжаньні вайсковай калегіі, якая вядзе судовае разьбіральніцтва, быў допыт падсудных з прычыны новага абвінавачаньня.

Уладзімер Раўкоў не прызнаў яго. Ён заявіў, што наогул не разумее пазыцыі абвінавачаньня, бо гэта ўжо шосты ні нават сёмы варыянт прэтэнзіяў з моманту ягонага арышту.

Натальля Фомчанка патлумачыла вайсковай калегіі, што пра ўсе выпадкі хабарніцтва распавядала на папярэдніх судовых паседжаньнях і падчас сьледзтва.

Што ж да прафэсара Юр'я Бандажэўскага, то новае абвінавачаньне, як і большасьць з таго, што разглядае суд, ніякім чынам яго не датычыць. У судовыя інстанцыі й дзяржаўныя органы краіны прыйшло ўжо звыш 1000 хадайніцтваў ад міжнародных навуковых і грамадзкіх арганізацыяў у абарону прафэсара мэдыцыны.

Паводле цьверджаньня старшыні вайсковага суду палкоўніка Сукача, разгляд справы пра хабарніцтва з вынясеннем выраку можа быць завершаны напачатку чэрвеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG