Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18:15 КАЛЁНА З ПЛЯЦА СВАБОДЫ ПАВЯРНУЛА НА ПРАСПЭКЦЕ СКАРЫНЫ Ў БОК АКАДЭМІІ НАВУК


Віталь Цыганкоў, Менск

(Цыганкоў: ) “За час руху колькасьць удзельнікаў шэсьця рэзка павялічылася. Зараз арганізатары ацэньваюць яе ў 7-10 тысяч чалавек. Я зараз рухаюся ў галаве калёны, дзе відаць вялікі лёзунг на трох мовах (беларуская, расейская, ангельская) “Пераменаў”. Пакуль ніякіх ускладненьняў не было. Я быў толькі сьведкам, як некалькі зусім юнакоў спрабавалі зрабіць правакацыю, але іх стрымалі самі ўдзельнікі шэсьця. Усё спакойна, міліцыі няма. Калёна рухаецца па ходніках і крайніх палосах на праезжай частцы праспэкту, каб было дзе рухацца і транспарту”.

(Караткевіч: ) “Дык колькі ўсё ж удзельнікаў?”

(Цыганкоў: ) “Паводле ацэнак усіх прысутных журналістаў, 5-7 тысяч”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG