Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 02 студзеня 2001 г.


Уладзімер Глод, Менск

Сёньня Фэдэрацыя цяжкай атлетыкі Беларусі пачала афармленьне для Кнігі рэкордаў Гінэса дасягненьня славутага беларускага асілка Вячаслава Харанэкі.

Беларускі атлет за 36 гадзінаў 4221 раз узьняў кег — бочку зь півам вагой 40 кіляграмаў. Такім чынам, празь ягоныя рукі за гэты час прайшло амаль 170 тонаў. Такога раней ніхто ў сьвеце зрабіць ня здолеў. Адначасна Вячаслаў пераўзышоў свой ранейшы рэкорд за 24 гадзіны — адмысловыя арбітры зафіксавалі за гэты час 3200 пад'ёмаў.

Свой незвычайны выступ 39-гадовы Харанэка пачаў апоўдні 30 сьнежня, а скончыў на мяжы старога і новага гадоў. Найбольш цяжкімі для спартоўца былі трыццатая і трыццаць першая гадзіны імпрэзы. Ён нават хацеў датэрмінова скончыць яе. Але дапамаглі мабілізацыя ўнутраных сілаў і падтрымка сяброў.

Цягам 36 гадзінаў атлет выпіў 20 літраў мінэральнай вады і 900 грамаў курынага булёну, зьеў 420 грамаў курынага філе, 10 плітак чакаляды, 5 гематагену, два дзясяткі бананаў, апэльсінаў і лімонаў. Нягледзячы на гэткае калярыйнае харчаваньне, ён схуднеў за гэты час амаль на 8 кіляграмаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG