У новым годзе ў Расеі набудзе моц новы падаходны падатак. Эканамісты прагназуюць, што гэта прывядзе да экспансіі больш танных расейскіх тавараў на беларускія рынкі і далейшага вывазу нацыянальнага капіталу. Паводле вядучага экспэрта цэнтру "Стратэгія" Яраслава Раманчука, магчыма, што ўжо ў 2002 годзе 60% малога й сярэдняга прыватнага бізнэсу ў Беларусі будуць расейскага паходжаньня. Новы год Расея распачне з новым — лінейным падаходным падаткам, які складзе 13%. Фіскальная рэформа ў суседняй краіне пэўным чынам адаб'ецца і на беларускай эканоміцы. У першую чаргу, працягнецца далейшая экспансія расейскага капіталу на нашыя рынкі. Бо й цяпер у крамах некаторыя расейскія тавары таньнейшыя за беларускія. А з увядзеньнем новага падаходнага падатку яны яшчэ больш патаньнеюць, і беларускія тавары ня здолеюць канкураваць зь імі па кошце. Ужо цяпер значная частка беларускіх бізнэсоўцаў рэгіструе свае фірмы ў Расеі, бо там цяпер больш зручнае фіскальнае заканадаўства. Як прагназуе вядучы экспэрт цэнтру "Стратэгія" Яраслаў Раманчук, хутка да іх далучацца і іншыя беларускія бізнэсоўцы: (Раманчук: ) "Са ста тысячаў зарэгістраваных прадпрыемстваў, якія яшчэ засталіся і працуюць у Беларусі, адсоткаў 40, найбольш мабільных, накіруюцца ў Расею. Але ў падпісаных паміж Расеяй і Беларусьсю пагадненьнях ёсьць пункт пра прывядзеньне ў адпаведнасьць расейскага і беларускага заканадаўства. А гэта было б карысна для беларускіх уладаў, але яны гэтага проста не разумеюць і губляюць кантроль над плынямі нацыянальнага капіталу. На жаль, яго становіцца ўсё менш і менш, і ён працуе на іншыя краіны", — зазначыў Яраслаў Раманчук. А як мяркуе віцэ-прэзыдэнт беларускага Саюзу прадпрымальнікаў Аляксандар Патупа, перамены ў фіскальнай палітыцы Расеі без адпаведных зьменаў у Беларусі добра дэманструюць, што сабою ўяўляе саюз паміж Беларусьсю й Расеяй. Экспэрты прагназуюць далейшы вываз капіталаў зь Беларусі. Бо цяпер кампаніям, што працуюць у Беларусі, больш выгодна працаваць у якасьці прадстаўнікоў расейскіх ды іншых кампаніяў. Наступствы гэтых працэсаў тлумачыць Яраслаў Раманчук: "Калі Беларусь афіцыйна не адрэагуе на гэта, дык, я мяркую, што ў 2002 годзе 60% малога й сярэдняга прыватнага бізнэсу ў нас будзе расейскага паходжаньня, але на самрэч гэта будуць беларускія грошы", — адзначыў Яраслаў Раманчук.

Самае папулярнае
1