Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 11 сьнежня 2000 г.


Казімір Яноўскі, Гомель

(эфір 10 сьнежня)
Сёньня апоўдні прадстаўнікі сьветлагорскай філіі праваабарончага цэнтру "Вясна" раздавалі мясцовым жыхарам блізу гарадскога рынку друкаваны варыянт Дэклярацыі правоў чалавека, прынятай пяцьдзесят двыа гады таму Арганізацыяй Аб'яднаных Нацыяў.

Адмысловага пікету, як паведаміў сябра цэнтру Віктар Раманішка, праваабаронцы не замаўлялі, паколькі ўлады традыцыйна адпраўляюць апазыцыю на мітынгі і пікеты ў бязлюдны гарадзкі парк, разьмешчаны далёка ад асноўных жылых масіваў.

Прыкладна за паўгадзіны сьветлагорскія праваабаронцы раздалі каля трохсот асобнікаў Дэклярацыі, а заадно і некалькі дзесяткаў інфармацыйных бюлетэняў "Права на волю" і "Навіны БНФ".

"Што асабліва цікавіла гараджанаў, – распавядае Віктар Раманішка.
Сама Дэклярацыя, свае правы. Менавіта так. Нават пажылыя людзі і тыя казалі: "Мы ніколі ня ведаем пра свае правы, дык хоць зараз прачытаем і будзем ведаць".

Акцыя ў Сьветлагорску прайшла без наступстваў. Міліцыя нікога не затрымала і не арыштавала.

Тым часам у Гомелі ў офісе Свабоднага прафсаюзу мясцовае аддзяленьне моладзевага Хрысьціянска-сацыяльнага саюзу зарганізавала са студэнтамі–першакурсьнікамі сэмінар у праблеме абароны ў Беларусі правоў маладых грамадзянаў. Удзел у сэмінары ўзялі найбольш студэнты ўнівэрсітэту імя Францішка Скарыны. Паводле слоў Сяргея Гатальскага, значнае месца на сэмінары было адведзена паводзінам маладых людзей пад час затрымання міліцыянтамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG