Як стала вядома Радыё Свабода з крыніцаў ва ўрадзе ЗША, апошнія кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Беларусі не засталіся па-за ўвагай, аднак ніякім чынам не паўплываць на пазыцыю Злучаных Штатаў у дачыненьні да беларускага рэжыму. Злучаныя Штаты чакаюць ад беларускага кіраўніцтва выкананьня міжнародных дамоўленасьцяў і абавязальніцтваў, а не замены адных ляяльных рэжымаў чыноўнікаў другімі. У Дзярждэпартамэнце ЗША лічаць, што ў цяперашняй сытуацыі Расея таксама стаіць перад выбарам: згубіць уплыў на Беларусь, як гэта здарылася з Югаславіяй, ці пачаць перамовы зь беларускай апазыцыяй цяпер, паколькі ў пэўны момант апазыцыя прыйдзе да ўлады. ЗША будуць працягваць аказваць падтрымку тым, хто працуе на ўсталяваньне дэмакратыі ў сувэрэннай незалежнай Беларусі.
Самае папулярнае
1