Cуд Першамайскага раёну Менску прызнаў сёньня галоўнага рэдактара газэты "Рабочы" Віктара Івашкевіча і юрыдычнага кансультанта рэдакцыі Зьмітра Касьцюкевіча вінаватымі ў парушэньні артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу, які забараняе заклікаць байкатаваць выбары. За выпуск адмысловага нумару газэты з матэрыяламі пра байкот Івашкевіч пакараны штрафам у пяць мінімальных заробкаў (13 тысячаў рублёў), а Касьцюкевіч у два мінімальныя заробкі (5 тысячаў 200 рублёў). Больш 115 тысячаў асобнікаў газэты канфіскаваныя ў даход дзяржавы. Спадары Івашкевіч і Касьцюкевіч перакананыя, што судзьдзя Несінаў вынес рашэньне пад ціскам начальства.