Каардынацыйная рада дэмакратычных сілаў прыняла рашэньне пачаць збор подпісаў за правядзеньне Ўсенароднага рэфэрэндуму. Паводле словаў Анатоля Лябедзькі, які старшыняваў на паседжаньні, акцыя можа пачацца ў хуткім часе. Галоўная мэта рэфэрэндуму, які мяркуе правесьці апазыцыя – падтрымка чатырох умоваў, што вылучаныя ўсясьветнай супольнасьцю для прызнаньня маючых адбыцца парлямэнцкіх выбараў у Беларусі дэмакратычнымі й свабоднымі. Як вядома, большасьць апазыцыйных партыяў ня лічыць магчым удзельнічаць у выбарах пры цяперашніх варунках. Для тлумачэньня сваёй пазыцыі і падтрымкі яе з боку жыхароў і прапанавана ініцыяваць рэфэрэндум. Падрабязнасьці правядзеньня гэтай акцыі будуць абмеркаваныя Каардынацыйнай радаю дадаткова. А сёньня Рада вызначыла і іншыя кірункі сумесных акцыяў дэмакратычных сілаў. Гэта, у прыватнасьці, назіраньне за маючымі адбыцца выбарамі ў "Палату прадстаўнікоў" і фіксаваньне магчымых парушэньняў пры іхным правядзеньні. Вырашана ахапіць назіраньнем выбарчую кампанію ў Менску, усіх вабласных цэнтрах, а таксама ў яшчэ 22 гарадох, у якіх колькасьць жыхароў перавышае 50 тысячаў. Што тычыцца сельскіх раёнаў, дык там назіраньне будзе ажыцьцяўляцца выбарачна. У сьпісе сумеснае дзейнасьці на сёлетнюю восень значацца таксама масавыя акцыі ў Менску ды іншых буйных гарадох, акцыі салідарнасьці супольна з дэмакратычнымі сіламі Эўропы й сьвету, распрацоўка стратэгіі і тактыкі аб'яднанай дэмакратычнай апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах. У гэтай частцы ўдзельнікі Каардынацыйнае рады маюць агульную пазыцыю. А вось што тычыца выбараў у "Палату прадстаўнікоў", дык тут адзінства няма. Пра гэта сьведчыць адзін з удзельнікаў сёньняшняе нарады, старшыня Менскай вабласной арганізацыі Аб'яднанае Грамадзянскае партыі Пётра Голасаў: (Голасаў: ) "Сёньняшняе паседжаньне Каардынацыйнай рады можна лічыць выніковым – у значнай ступені многія пытаньні былі вырашаныя. Узьніклі між тым і некторыя складанасьці, якія тычацца ў асноўным асобнай пазыцыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі "Народная Грамада". Тут, дарэчы, прысутнічалі яе кіраўнікі Статкевіч і Нісьцюк, якія даволі-такі жорстка адстойваюць пазыцыю ўдзелу сябраў партыі, якія б не прапагандавалі сваю прыналежнасьць да партыі, але як незалежныя кандыдаты маглі б удзельнічаць у гэтых выбарах. У многім гэтую пазыцыі можа падзяляць і Партыя працы спадара Бухвостава, але пераважная большасьць удзельнікаў даволі жорстка выказалася за няўдзел партыяў і за немагчымасьць удзелу сябраў партыі ў маючых адбыцца выбарах у "палату прадстаўнікоў". Гэта быў Пётра Голасаў.

Самае папулярнае
1