Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 04 ліпеня 2000 г.


Марыя Ўсьціновіч, Магілеў

У Магілеве за спробу ўзяць хабар затрыманы начальнік транспартнага цэху аўтамабільнага заводу.

Сёньня стала вядома пра апэрацыю, якую супрацоўнікі аддзелу эканамічных здачынстваў Кастрычніцкага РАУС Магілеву правялі мінулае пятніцы, 30 чэрвеня, на тэрыторыі аўтамабільнага заводу. Яны атрымалі інфармацыю пра вымагальніцтва хабару ад прыватных асобаў пры водпуску аўтатэхнікі і ў момант атрыманьня яго ў памеры 1380 амэрыканскіх даляраў затрымалі начальніка транспартнага цэху. У праваахоўчых ворганах паведамілі, што затрыманы адразу прызнаў сваю віну, узбуджаная крымінальная справа, і начальнік арыштаваны. Сёлета гэта першы выкрыты буйны хабар у сфэры прамысловасьці. Але ў кулюарах адмыслоўцы гавораць, што калі шчыльна займацца адказнымі асобамі на прамысловых прадпрыемствах, такіх крымінальных справаў было б нашмат болей.

Магілеўскі аўтамабільны завод апошнім часам знаходзіцца ў цэнтры ўвагі грамадзкасьці Магілеву. Спачатку 15 чэрвеня прадпрыемства ўрачыста адзначыла выпуск тысячнага самазвалу, які пасьпяхова працуе ва ўмовах бездарожжа ў Сыбіры. Цяпер аўтазавод рыхтуецца таксама ўрачыста адзначыць свой 65-гадовы юбілей 9 ліпеня – і вось такая неспадзяванка.

Зазначым яшчэ, што кіраўніцтва прадпрыемства, калі распавядае пра праблемы вытворчасьці ды іх аб'ектыўныя прычыны, часьцяком скардзіцца на рэзкія дзеяньні заводзкай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу, адной з самых вялікіх і актыўных у Магілеве. Цяпер вось будзе ўзгадваць і пра асабістую нядобрасумленьннасьць заводзкіх начальнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG