Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 28 красавіка 2000 г.


Ганна Навумовіч, Менск

Аляксандар Лукашэнка сустракаўся с патэнцыйнымі інвэстарамі новага тэлеканалу "Беларуская тэлевізія-2".

Ня выключана, што гэтая тэлекампанія будзе трансьляваць свае праграмы ня толькі на Беларусь, але й на тэрыторыю Расеі.

На гэты праект патрабуюцца вялікія выдаткаваньні. А ў беларускай дзяржавы зараз не хапае сродкаў нават на забесьпячэньне працы БТ – там пачаліся праблемы са сваечасовай выплатай заробкаў і выездамі ў выправы. Таму дзяржава пачала шукаць інвэстараў, якія маглі б даць на праект рэальныя грошы. Паводле афіцыйных зьвестак, аднім з патэнцыйных інвэстараў, зь якімі сустракаўся Аляксандар Лукашэнка, зьяўляецца кампанія "Ітэра-Бел".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG