Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 08 сакавіка 2000 г.


Вольга Караткевіч

Калі жонка Васіля Быкава сказала, што атрымлівае віншаваньні з нагоды былога савецкага сьвята, дык жонка Міхаіла Чыгіра Юлія Чыгір кажа, што не адзначае 8 Сакавіка ніколі.

(Ю.Чыгір: ) "Наогул, на сёньняшні дзень я не прымаю ад мужа падарункаў".

(Карэспандэнт: ) "А ён ці стараецца даць?"

(Ю.Чыгір: ) "Ён дае мне супакой, і за гэта яму – дзякуй. Ён здаўна ведае, што я ня вельмі добра стаўлюся да гэтага сьвята".

(Карэспандэнт: ) "Спадарыня Юля, які ваш муж?"

(Ю.Чыгір: ) "Ён вельмі скупы на словы, на знакі… Ён вельмі любіць рабіць знакі ўвагі непрыкметна, без вялікіх эмоцыяў. У пачатку нашага жыцьця мне, можа, гэта і не падабалася, але цяпер я зразумела, што гэта сапраўдная, але не намаляваная павага. Нешта ён можа зрабіць нерыкметна, ціха, я магу не заўважыць іншы раз. Дык цяпер я стала гэта вельмі паважаць і лічу, што я вельмі шчасьлівая жонка, бо мой муж робіць гэта з душой і ня хоча занадта гэта дэманстраваць".

(Карэспандэнт: ) "Што вас найбольш уражвае ў мужы?"

(Ю.Чыгір: ) "Яго мужнасьць. Я і раней лічыла, што ён моцны духам, не стараецца паказваць сваё нутро. Мяне гэта ўражвае і я гэтым ганаруся".

Гутарыла

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG