Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 22 лютага 2000 г.


Гаварыў Анатоль Лябедзька

Заяву Лукашэнкі камэнтуе намесьнік старшыні ВС Беларусі Анатоль Лябедзька

Я думаю, што псыхалягічная атака на міжнародную супольнасьць і палітычную апазыцыю Беларусі не ўдалася. Менавіта на гэта разьлічваў Лукашэнка, робячы пэўныя заявы на калегіі МЗС. І ягоныя сёньняшнія заявы – гэта, магчыма, ужо разварот на 120 градусаў ад сваіх папярэдніх заяваў. Лукашэнка заявіў, што ён гатовы на дыялёг, што ён гатовы размаўляць з усімі палітычнымі сіламі, і, я думаю, галоўная задача для Лукашэнка – гэта легітымізаваць вынікі выбараў ня толькі ўнутры Беларусі, але і па-за яе межамі.

І відаць, частцы атачэньня Лукашэнкі ўдалося даказаць, што ў фармаце тых заяваў, якія ён агучыў, нельга вырашыць гэтыя задачы. Таму ён мяняе тактыку: ён будзе імітаваць сваю згоду на пэўныя кансультацыі, але пры гэтым ён зрабіў шэраг новых заяваў без пасярэднікаў. А па-другое, тое, што гэта фармат шырокага нейкага круглага стала, дыялёгу – я думаю, што ўсё ж будзе карэктыроўка і гэтай пазыцыі.

Не выпадкова гэтая заява прагучала менавіта цяпер. Я думаю, яна ў першую чаргу скіраваная на міжнародную супольнасьць. Лукашэнка спрабуе перахапіць ініцыятыву. 1-4 сакавіка на Беларусь прыязджаюць прадстаўнікі фактычна ўсіх вядучых міжнародных арганізацыяў. 9-10 адбудуцца чарговыя слуханьні беларускага пытаньня ў Кангрэсе ЗША. І для Лукашэнкі гэта значыць, што ў сакавіку будзе выпрацаваная канчаткова стратэгія і тактыка палітыкі міжнароднай супольнасьці ў дачыненьні да Беларусі. І гэта будзе нэгатыўная ацэнка. І Лукашэнка спрабуе зараз не дапусьціць, каб такая пазыцыя была зафіксаваная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG