Роўна месяц таму, 16 студзеня, расейскія вайскоўцы затрымалі ў Чачні карэспандэнта Радыё Свабода Андрэя Бабіцкага. З таго часу так і не прагучэла ясных афіцыйных тлумачэньяў пра тое, што зь ім далей адбывалася, і які яго лёс. Месяц без навінаў – так можна акрэсьліць лёс журналіста на чачэнскай вайне. Палітычныя водгукі на чачэнскія падзеі і меркаваньні заходняга друку. Перш – меркаваньне дырэктара незалежнай амэрыканскай арганізацыі ў падтрымку дэмакратыі "Freedom House" Адрыяна Каратныцкага, якое ён выказаў у інтэрвію нашаму Радыё: (Каратныцкі: ) "Я мяркую, што ўвогуле сытуацыя з Андрэем Бабіцкім узьнімае пытаньні адносна таго, у якім накірунку будуць разьвівацца расейскае грамадства і расейская палітыка на працягу наступных месяцаў. Я ня думаю, што гэта – прыватны выпадак". Дырэктар "Freedom House" таксама адзначыў, што расейскае кіраўніцтва ў выніку гэтай сытуацыі апынулася пад значным міжнародным і ўнутраным ціскам. Адрыян каратныцкі працягвае: (Каратныцкі: ) "Мы спадзяемся, што ў выніку аб'яднаньня гэтых сілаў стане магчымай перамога дэмакратычных каштоўнасьцяў, падобна таму, як мы назіралі гэта ў выпадку перамогі законнасьці над незаконнымі спробамі запалохаць спадара Нікіціна, які, як потым было даказана, не займаўся выдачай дзяржаўных сакрэтаў, а меў справу з экалягічнымі праблемамі. Таму я мяркую, што выпадак Бабіцкага гэтак жа важны для Расеі, як і выпадак Нікіціна. Гэта тэст, важны ня толькі для яго ўласнага жыцьця, яго дабрабыту і свабоды прэсы, але, ў больш шырокім сэнсе, ён важны для дасягненьня перамогі канструктыўных дэмакратычных каштоўнасьцяў у расейкім грамадзтве, і, я мяркую, што ёсьць надзея, што гэта яшчэ можа здарыцца". Гэта было меркаваньне Адрыяна Каратныцкага, дырэктара незалежнай арганізацыі ў падтрымку дэмакратыі "Freedom House". "Дом свабоды" ці "Freedom House" быў заснаваны ў 1941 годзе Элеанорай Рузьвэльт ды іншымі амэрыканскімі грамадзянамі. Дарэчы, гэтымі днямі Вашынгтон стаў месцам правядзеньня амэрыкана-чачэнскіх перамоваў. Гэта першая афіцыйная сустрэча з прадстаўнікамі Чачні у будынку Дзярждэпатрамэнту з часу пачатку другога чачэнскага канфлікту ў Расеі. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Джэймс Рубін учора падкрэсьліў, што перамовы, аднак, датычылі ў асноўным гуманітарных праблемаў: (Рубін: ) "Мы сканцэнтраваліся на пытаньнях правоў чалавека і гуманітарных праблемах. Мы таксама далі зразумець, што ўсе бакі канфлікту павінны спыніць агонь і прыкласьці намаганьні да палітычнага дыялёгу, каб дасягнуць міру на доўгі час". Нагадаем, што ЗША не прызнаюць незалежнасьці Чачні і выказваюцца за цэласнасьць Расейскай Фэдэрацыі. Тым ня менш, як заўважаюць карэспандэнты, сам факт афіцыйнае сустрэчы з кіраўніцтвам парлямэнту Чачні ў Вашынгтоне – даволі значны. Калі ў мінулым месяцы Вашынгтон наведаў міністар замежных справаў сэпарытысцкага чачэнскага ўраду Іліяз Ахмадаў, ён таксама сустрэўся з прадстаўніком Дзярждэпартамэнту. Аднак сустрэча тады праходзіла ў адным з гатэляў. Джэймс Рубін на гэты раз не ўдакладніў дэталяў перамоваў, аднак Ліома Ўсманаў, чачэнскі прадстаўнік у Вашынгтоне, назваў перамовы вельмі пасьпяховымі і адзначыў: "Дзярждэпартамэнт ня тая ўстанова, якая можа патраціць дзьве гадзіны часу проста так". Газета "Washington Post" сёньня зьмяшчае артыкул свайго карэспандэнта, які наведаў паселішча Самашкі ў Чачні і іншыя зоны канфлікту. Даніэл Вільямс піша пра сваю сустрэчу з чачэнскімі партызанамі за 20 кілямэтраў ад Грознага. Нягледзячы на рашэньне расейскага камандаваньня блякаваць усе шляхі вакол Грознага, чачэнцы абмяркоўвалі магчымасьць дастаўкі туды зброі. "Дарогі закрытыя для ўсіх, – сьмяецца 28-гадовы партызан Гусэйн, – толькі не для нас". Між тым, расейскія сілы, каб спыніць пранікненьне і перамяшчэньні паўстанцаў, праводзяць зараз кантроль дамоў і ў суседняй Інгушэтыі, дзе знайшлі прытулак ня толькі мірныя ўцекачы з Чачні, але, як мяркуюць, і параненыя чачэнскія байцы. Даніэл Вільямс таксама адзначае, што ключавым падыходам расейцаў у канфлікце стала выкарыстаньне чачэнскіх калябарантаў. Так, на працягу апошніх месяцаў чачэнцы выкарыстоўваліся на кантрольна-прапускных пунктах. Іх задачай было распазнаваць паўстанцаў сярод тых, хто пакідаў Грозны разам зь мірнымі жыхарамі. На мінулым тыдні машыну з журналістамі ў заходнім рэгіёне Чачні спынілі чатыры чачэнцы, таксама ў машыне. У часе размовы яны прызналіся, што працуюць на расейскае ФСБ (ці Федэральную Службу Бясьпекі Расеі). Нагадаю, гэтыя зьвесткі падае сёньня газэта "Washington Post" ад свайго карэспандэнта ў Чачні.

Самае папулярнае
1