Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 14 лютага 2000 г.


Алег Жукоўскі, Віцебск

Надзвычай масавым было ў Віцебску сьвяткаваньне Дня сьвятога Валянціна. Паводле ацэнак прысутных, у цэнтры места сабралося каля дзесяці тысячаў чалавек…

Абвесткі пра акцыю былі ў розных кутках гораду і амаль у кожным тралейбусе. Але, нягледзячы на тое, што сьвята было дазволенае гарвыканкамам, у Віцебскім Дзяржаўным Унівэрсітэце, напрыклад, пастаянна зрывалі аб'явы. А пасьля таго, як дырэктар школы нумар 4 сп.Казанцава прайшла па клясах і забараніла ўсім прыход на плошчу – у выніку чацьвертая школа прыйшла амаль поўным складам.

Добра папрацавала, каб аб"яднаць моладзь гораду, маладзёвая арганізацыя "Сёмая грань". У інтэрактыўных гульнях, у спартовых конкурсах узялі ўдзел тысячы чалавек. Мяйсцовы асілак 225 разоў ўзьняў 16-кіляграмовую гіру. Самы ажыятажны попыт быў на конкурс "ЗАГС", які жартоўна каранаваў ахвотных і выдаваў ліцэнзіі на гарэмы: жаночыя, мужчынскія і мяшаныя. А ў конкурсе "Сэрцайкі", альбо "Знайдзі сваю другую палову" удзельнічалі нават міліцыянты.

Дарэчы, калі вядомага ў Віцебску апазыцыянэра Барыса Хамайду, які распаўсюджваў сваю газэту "Выбар", затрымала міліцыя, на ягоную абарону паўстаў галоўны кіраўнік на сьвяце ад "ворганаў" – сп.Бугаёў, які распарадзіўся: "Адпусьціць!"

Падчас акцыі гучала ў асноўным беларуская мова, а мяйсцовы бард Яўген Савельеў нават разыгрываў касэты свайго гурта "Нью Касмаполіс" за лепшае веданьне мовы.

Гарадзкім Валянцінам і Валянцінай 2000 году пасьля сур'ёзных выпрабаваньняў былі абраныя вучань Андрэй Шпак і студэнтка Вольга Вайцяхоўская.

Эўрапейская традыцыя імгненна перакінулася ў старажытны Віцебск. У большасьці школаў гораду вучні сёньня прыйшлі ў сьвяточных строях і з "сардэчкамі" на грудзях. А "Сёмая грань" перадала "валяньцінкі" у фірмы "Грамада" і "Адліга" з падзякай за павагу беларускай мовы, і ў консульства Рэспублікі Латвія — з віншаваньнямі і пратэстам супраць саюзу Беларусі і Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG