Беларусь на парозе эпідэміі грыпу. Хваля масавых захворваньняў можа пачацца праз некалькі дзён. Тысячы ўстрывожаных людзей зьвяртаюцца гэтымі днямі ў аптэкі. Але там няма танных айчынных прэпаратаў. Сёньня наш карэспандэнт Ягор Маёрчык паспрабаваў набыць лекі супраць грыпу і адначасна даведацца, якім чынам менчукі ратуюцца ад надыходу эпідэміі… Грып крочыць па Эўропе і наблізіўся да Беларусі. Паводле загадчыка аддзелу асабліва небясьпечных інфэкцыяў Менскага цэнтру гігіены ды эпідэміялёгіі Аляксандра Маштакова, эпідэмія можа пачацца бліжэйшымі днямі. Вірус групы "А" пасоўваецца на Беларусь з трох бакоў: з поўдня, усходу й захаду. Масавых захворваньняў яшчэ няма, але многія вельмі ўстрывожаныя. Калі вы пачнеце кашляць у грамадзкім транспарце, ад вас у лепшым выпадку паспрабуюць дэманстратыўна адсунуцца, у горшым – адкрыта запатрабуюць, каб вы не заражалі іх. У аптэках чэргі. Людзі спрабуюць набыць хоць што-небудзь супраць грыпу. Але зрабіць гэта досыць цяжка: (Маёрчык: ) "Ці можна сёньня ў аптэках набыць лекі, каб выратавацца ад грыпу?" (Голас1: ) "Ну, мне сказалі, што на вакзале ёсьць, але больш нідзе. Вось я пакуль толькі ў другую аптэку заходжу. У першай не было нічога". (Маёрчык: ) "Як вы ратуецеся ад грыпу сёлета?" (Голас1: ) "Ох… Купляюць тое, што ёсьць, малады чалавек. Увогуле, ад грыпу цяпер амаль нічога няма. Толькі імпартнае – нашага наогул нічога". (Маёрчык: ) "А ці магчыма сёньня ўвогуле ў аптэках знайсьці лекі?" (Голас2: ) "Так, і нават вельмі, бо цяпер дзеля прафіляктыкі грыпу вельмі папулярны, напрыклад, рэмантадын". (Голас3: ) "Таблетак мы набралі: і нявестка, і ўнучка… Поўна набралі розных". Сёньня зранку я наведаў 6 менскіх аптэкаў. Самы папулярны сродак супраць грыпу – рэмантадын айчыннае вытворчасьці – удалося знайсьці ў дзяжурнай аптэцы на праспэкце Скарыны. Самы танны прафіляктычны прэпарат – аксалінавую мазь – можна заносіць у "Чырвоную кнігу": яе ў менскіх аптэках увогуле няма. Да таго ж правізары нават ня маюць уяўленьня, дзе яе магчыма набыць. На паліцах, збольшага, можна знайсьці лекі замежнае вытворчасьці. Цэны адпаведныя: ад 3 да 7 мільёнаў рублёў. Для бальшыні жыхароў Беларусі яны недаступныя. (Маёрчык: ) "Калі вы захварэеце, вы зможаце дазволіць сабе набываць лекі за 2-3 мільёны рублёў?" (Голас1: ) "Не". (Голас2: ) "Ну, калі трэба – чаму не?" (Голас3: ) "Ня вельмі. Паглядзіце на цэны: вунь чатыры з паловай мільёны мазь каштуе. Аб чым вы кажаце? Я атрымліваю 20 мільёнаў, а яшчэ ўнукі, дзеці". Афіцыйныя асобы запэўніваюць, што аптэкі маюць дастатковы запас лекаў, але нібыта наўмысна прытрымліваюць іх, бо эпідэмія яшчэ не пачалася. Калі, сапраўды, абраная такая тактыка, то яе цяжка не назваць злачыннай. Людзі перад пагрозаю эпідэміі пазбаўленыя доступу да прафіляктычных сродкаў, у той час як гэтыя сродкі ляжаць на аптэчных складах. Многія вымушаныя выкарыстоўваць народныя сродкі барацьбы з грыпам. (Голас1: ) "П'ю траўкі ўсялякія". (Голас2: ) "Вось у мяне сын дарослы – такі, як вы. Дык ён часта часнык есьць". (Голас3: ) "Часнык мы ўсёй сям"ёй ямо кожны вечар". (Голас4: ) "Вельмі добра ўжываць белы часнык, а таксама адвар маліны. Мёд – зусім цудоўна пры грыпе". (Голас5: ) "Я зрабіла так: лімон і часнык на паўлітры гатаванай вады. І нашча: дзіцяці – маленькую лыжачку, сабе – большую". (Голас6: ) "Часнык, а таксама хаджу ў лазьню – паруся венікам". (Маёрчык: ) "А вы баіцеся надыходу грыпу?" (Голас6: ) "Так, бо мінулагодні грып даваў цяжкія ўскладненьні". Беларускія мэдыкі запэўніваюць, што сёлета маштабы эпідэміі грыпу не перавысяць леташніх. Нагадаем, што летась на грып перахварэла каля 20 адсоткаў насельніцтва й 5 чалавек памёрлі.

Самае папулярнае
1