Менская міліцыя рыхтуецца да апазыцыйных акцыяў пратэсту супраць падпісаньня беларуска-расейскае хаўруснае дамовы. Учора прадстаўнікі аддзелу міліцыі Кастрычніцкага раёну Менску правялі несанкцыянаваны ператрус у кватэры супрацоўніка ўправы БНФ, 21-гадовага Кастуся Рэзьнічака. Як паведаміў нашаму радыё сам сп. Рэзьнічак, учора ў другой палове дня да яго ў кватэру пазванілі чатыры міліцыянты на чале са старшым лейтэнантам Аляксандрам Смольскім. Дома была толькі 16-гадовая сястра Кастуся Наста, якая адчыняць дзьверы незнаёмым адмовілася й прапанавала міліцыянтам прыйсьці пазьней, калі ў кватэры будзе нехта з дарослых. Міліцыянты, аднак, настойліва патрабавалі адчыніць, але не тлумачылі, што ім патрэбна. Нарэшце, праз паўгадзіны сястра сп. Рэзьнічака паклікала суседзяў па пляцоўцы й пусьціла міліцыянтаў. Тыя пахадзілі па пакоях, задалі дзяўчыне некалькі агульных пытаньняў кшталту: "Хто тут жыве?", пасьля чаго двое сышлі, а інспэктар Смольскі папрасіў Насту даць яму патэлефаніць. Дзяўчына паказала на тэлефонны аппарат, які знаходзіўся ў пакоі брата. Празь нейкі, зайшоўшы ў пакой, яна ўбачыла, як міліцыянт корпаецца ў пісьмовым стале Кастуся. Наста пачала абурацца незаконнымі дзеяньнямі Смольскага: маўляў, на якой падставе вы робіце ператрус і ці ёсьць у вас адпаведная санкцыя пракурора? Аднак інспэктар на пытаньні дзяўчыны не рэагаваў і працягваў нешта шукаць у шуфлядзе. У выніку ператрусу міліцыянт сканфіскаваў пнэўматычны пісталет, які вагняпальнай зброяй не зьяўляецца й прадаецца ў горадзе свабодна. У інспэктара Смольскага чамусьці зьявіліся падазрэньні, што зброя гэтая баявая, і таму трэба правесьці экспэртызу. На разьвітаньне міліцыянт пакінуў Кастусю Рэзьнічаку цыдулку, у якой прапаноўваў зьявіцца ў міліцэйскі пастарунак дзеля разьбіральніцтва. Чаго ж насамрэч хацелі міліцыянты ад маладога апазыцыянэра? Вось што думае на гэты конт сам сп. Рэзьнічак: (Рэзьнічак: ) "Яны хацелі сустрэцца менавіта са мной, паразмаўляць аб нейкіх пытаньнях. Магчыма, гэта датычыцца маючай адбыцца акцыі 24 лістапада. Справа ў тым, што раней я прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці за ўдзел у акцыях. Гэта было ў 1997 годзе. Я, магчыма, проста стаю ў іх на заметцы". Кастусь таксама не выключае, што міліцыянтам нешта стала вядома пра падрыхтоўку апазыцыі да акцыі пратэсту 26-га лістапада, у дзень падпісаньня хаўруснае дамовы. Цяпер арганізатары распрацоўваюць дакладны плян гэтага мерапрыемства. Самі ж міліцыянты тлумачаць сваё ўварваньне ў кватэру Кастуся Рэзьнічака даволі арыгінальным чынам. Так, начальнік Кастрычніцкага РАУСу Леанід Шчарбакоў паведаміў "Радыё Свабода", што аніякага ператрусу не было, проста ў раённы аддзел паступіла інфармацыя, што з гэтай кватэры ў шпіталь быў дастаўлены чалавек зь цялеснымі пашкоджаньнямі. Вось, маўляў, міліцыянты й прыйшлі, каб спраўдзіць, што адбылося ў той кватэры. Як высьветлілася пазьней, пацярпелым быў бацька Кастуся, але пашкоджаньне ён атрымаў ня дома і ні пра што міліцыю не інфармаваў. Сам жа Кастусь Рэзьнічак цяпер зьбіраецца абскардзіць дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ў пракуратуры Кастрычніцкага раёну.

Самае папулярнае
1