Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 04 лістапада 1999 г.


Уладзімер Глод, Менск

У Стамбул, дзе ў сярэдзiне лiстападу адбудзецца самiт кiраўнiкоў дзяржаваў АБСЭ, рыхтуюцца ехаць i прадстаўнiкi беларускае палiтычнай апазыцыi.

4 лiстапада кiраўнiцтва Кансультатыўна-назiральнай групы АБСЭ ў Менску зьвярнулася да гэнэральнага пракурора Беларусі Алега Бажэлкi зь лiстом, у якiм просiць, каб той даў згоду на выезд у Стамбул лiдэра Беларускае сацыял-дэмакратычнае партыi «Народная Грамада» Мiколы Статкевiча.

Пра гэта мне стала вядома ад намесьнiка старшынi Касультатыўна-назiральнае групы Ганса-Пэтара Кляйнэра. Паводле сп. Кляйняра, гэты крок з боку прадстаўнiцтва АБСЭ ў Беларусi зроблены на просьбу кiраўнiка рабочае групы па Беларусi Парламэнцкай асамблеi АБСЕ Адрыяна Севярына.

Нашае радыё ўжо паведамляла пра тое, што пад час свайго побыту ў Менску на мiнулым тыднi сп. Севярын запрасiў прадстаўнiкоў Кансультатыўнае Рады апазыцыйных партыяў на выязное пасяджэньне рабочае групы па Беларусi. Яно пройдзе ў Стамбуле напярэдаднi самiту.

Адрыян Севярын паведамiў, што запрашае ад Кансультатыўнае Рады 8 чалавек – па аднаму ад кожнай партыі. «Народная Грамада», старшынём якой зьяўляецца Мiкола Статкевiч, таксама атрымала запрашэньне. Праблема ў тым, што Мiкола Статкевiч у мiнулую суботу быў вызвалены з-пад варты пад падпiску аб нявыезьдзе i ня мае права пакідаць межы краiны.

Сп. Кляйнер нагадаў, што гэты зварот да гэнэральнага пракурора наконт Міколы Статкевіча ўжо другi па лiку. У верасьнi лiдэр «Народнае Грамады» выяжджаў на вучобу ў Нямеччыну. Тады група АБСЭ ў Менску таксама зьвярталася да гэнэральнага пракурора, бо Статкевіч у той момант прыцягваўся да адказнасьці за арганізацыю манiфэстацыi ў Дзень Незалежнасьцi. Да просьбы ў пракуратуры прыслухаліся.

Кожная з васьмi партыяў, што ўваходзяць у Кансультатыўную Раду, мае ў ёй па два прадстаўнiкі. Такiм чынам, на восем месяцаў ёсьць 16 прэтэндэнтаў. Xутчэй за ўсё, кожная партыя самастойна вырашыць, хто будзе прадстаўляць яе на пасяджэньнi ў Стамбуле.

Чарговае пасяджэньне Кансультатыўнае Рады заплянаванае на 8 лiстапада. На iм, мабыць, i будзе прынятае канчатковае рашэньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG