Аляксандар Лукашэнка сёньня наведаў Маскву з аднадзённым візытам. Ён сустрэўся з прэм'ер-міністрам Расеі Ўладзімерам Пуціным. Афіцыйныя крыніцы паведамляюць, што Лукашэнка й Пуцін абмеркавалі пытаньні, датычныя стварэньня роўных умоваў суб'ектам гаспадараньня Беларусі й Расеі, завяршэньне фармаваньня адзінае мытнае прасторы, паставак у Беларусь расейскіх энэрганосьбітаў і коштаў на іх, а таксама ход падрыхтоўкі дамовы аб стварэньні хаўруснае дзяржавы. Сёньня ж Лукашэнка ўзяў удзел у цырымоніі пахаваньня Раісы Гарбачовай, жонкі першага прэзыдэнта СССР... Беларускі лідэр узяў удзел у жалобнай цырымоніі пахаваньня Раісы Гарбачовай. Аляксандар Лукашэнка быў адзіным з кіраўнікоў постсавецкіх краінаў, які браў удзел у гэтай цырымоніі. У парадку візыту беларускага лідэра ў Маскву зьявіўся таксама пункт, аб якім не паведамлялася у загараднай рэзыдэнцыі беларускае амбасады на Вераб'ёвых гарах адбылася ягона сустрэча з экс-прэм'ерам Расеі, сустаршынём перадвыбарнага блёку "Айчына уся Расея" Яўгенам Прымаковым. Калі прыгадаць, што ў панядзелак Лукашэнка меў працяглую тэлефонную размову з Барысам Ельцыным, варта казаць аб чарговай актывізацыі "усходняе" палітыкі афіцыйнага Менску. Магчыма, яна тлумачыцца вельмі складаным эканамічным становішчам Беларусі. Цяжкасьці з палівам і зьнікненьне з продажу гарэлкі вельмі паказальныя сымптомы гэтага. Ня выключана, што Лукашэна паехаў у Маскву прасіць тэрміновае дапамогі. Але сустрэча з Прымаковым сьведчыць хутчэй аб палітычных чыньніках гэтае актывізацыі. Палітычная сытуацыя ў Расеі рэзка абвастрылася, краіна на парозе новае чачэнскае вайны і на парозе парлямэнцкіх выбараў. Расклад палітычных сілаў у новай Думе ў значнай ступені перадвызначыць вынік прэзыдэнцкіх выбараў. А абвастрэньне сытуацыі ў Расеі заўсёды прадстаўляла беларускму кіраўніку магчымасьці гульні на расейскім палітычным полі.