Сёньня міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры бязь межаў" выступіла з заклікам да беларускіх уладаў спыніць перасьлед журналісткі Ірыны Халіп. Арганізацыя, якая месьціцца ў Парыжы, запатрабавала ад беларускіх уладаў выконваць міжнародныя пагадненьні ў справе свабоды слова й забясьпечыць для Ірыны Халіп права свабодна выконваць свае прафэсійныя абавязкі, а таксама спыніць перасьлед, які вядзецца ад ліпеня ў сувязі з публікацыяй артыкула ў газэце "Имя" ў справе карупцыі. У артыкуле фігуравалі імёны кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Івана Ціцянкова й гэнэральнага пракурора Алега Бажэлкі. "Рэпарцёры бязь межаў" аб'ядноўваюць журналістаў Нямеччыны, Бэльгіі, Гішпаніі, Францыі, Італіі, Швэцыі й Швайцарыі.

Самае папулярнае
1