Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 09 чэрвеня 1999 г.


Як мы паведамілі ўчора, на адной інтэрнэтнай старонцы зьявіўся сьпіс курсантаў Менскай Акадэміі КГБ. Учора мы зьвязваліся з Аддзелам інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КГБ РБ, дзе нам паведамілі, што рыхтуецца афіцыйная заява камітэту з гэтай нагоды.

Сёньня начальнік аддзелу сп. Фёдар Котаў заявіў нам у тэлефоннай размове наступнае: «Гэткія абвесткі на інтэрнэтнай старонцы нельга лічыць верагоднай крыніцай інфармацыі. Там і жук і жаба... Туды ўсякі можа залезьці і ўсадзіць любую інфармацыю».

Фёдар Котаў двойчы заявіў, што кіраўніцтва КГБ «вырашыла не рабіць з гэтай прычыны ніякай афіцыйнай заявы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG