Супрацоўнікі пракуратуры цягам 10 дзён павінны вызначыць,
якія захады будуць узятыя да рэдакцыі газэты “Наша Свабода” з нагоды публікацыі
артыкула “Врачебное заключение”.
Юрысты лічаць, што сёньняшняя публікацыя пра псыхічнае захворваньне
Лукашэнкі будзе мець для рэдакцыі “Нашай Свабоды" наступствы згодна з Крымінальным
або Грамадзянскім кодэксам.
Bось меркаваньне старшага падручнага гарадзкога пракурора Алега Агафонава:
(Агафонаў: ) “Псыхіятрычная экспэртыза звычайна праводзіцца ў стацыянары,
і яна прызначаецца ў тых выпадках, калі гаворка ідзе пра цяжкае злачынства.
Бывае, што за асобай там назіраюць некалькі месяцаў.
Што тычыцца газэты, то я сёньня яе не чытаў. Я павінен чытаць тую прэсу,
якую мы выпісваем. Спачатку газэты ідуць пракурору гораду, а потым ужо
мы атрымліваем. Найхутчэй гэтым будзе займацца рэспубліканская пракуратура
з улікам значнасьці справы. А я… Я пайду пашукаю “Свабоду”".
У Рэспубліканскай пракуратуры Аляксей Таранаў, які займаецца пытаньнямі
прэсы, паведаміў Радыё Свабода, што інфармацыя да іх паступіла, і кіраўніцтва
цягам 10 дзён вызначыць, якія менавіта меры ўзьдзеяньня да газэты будуць
выкарыстаныя.
(Таранаў: ) "Будуць прынятыя меры, якія прадугледжаныя законам. Ёсьць
Закон аб друку, ёсьць Крымінальны кодэкс. На іх мы й будзем абапірацца.
Гэта ж прэзыдэнт, найвышэйшая службовая асоба, кіраўнік ураду. Трэба
ж думаць. Разьбярэмся часам ад трох да дзесяці дзён”.
Любоў Лунёва, Менск
Самае папулярнае
1