Паводле папярэдніх зьвесткаў ЦВК, удзел у галасаваньні ўзяло каля 62%
выбаршчыкаў.
Як заявіла на прэсавай канфэрэнцыі ў 23.00 старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына,
выбары адбыліся ў 82 акругах. Усяго ў Беларусі 110 акругаў.
На першым месцы – Гарадзеншчына. Тут выбары адбыліся ва ўсіх акругах.
Прагаласавала 67%. Але тут жа назіральнікі адзначаюць і найбольшую колькасьць
парушэньняў.
У Берасьцейскай вобласьці, паводле ЦВК, у выбарах удзельнічала 61% выбаршчыкаў.
Выбары не адбыліся ў 5-ці акругах з 16-ці: ў Берасьці і Баранавічах.
Не адбыліся выбары і ў 4-х Віцебскіх акругах, а ўсяго па вобласьці
ўзялі ўдзел у галасаваньні таксама 61 % выбаршчыкаў.
У Гомельскай вобласьці, паводле ЦВК, таксама выбары адбыліся ва ўсіх
акругах. Яўка – 64,5%. У вабласным цэнтры - крыху больш за 50%.
У Магілеўскай вобласьці прагаласавала 62%.
У Менскай вобласьці – 62%. Выбары адбыліся ў 15-ці акругах з 16-ці. Не адбыліся -- у Барысаве.
Дагэтуль няма афіцыйных зьвестак па Менску. Менавіта тут была найменшая
яўка выбаршчыкаў – паводле назіральнікаў, каля 35-40 %.
Другі тур выбараў адбудзецца праз 2 тыдні.
Віталь Цыганкоў, Менск
Самае папулярнае
1