Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Міліцэйскае начальства Менску патрабуе, каб супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі ўсіх, хто займаецца агітацыяй супраць выбараў. Але, відаць, дакладных інструкцыяў на гэты конт не існуе, бо ў лік затрыманых трапляюць ня толькі тыя, хто агітуе за байкот выбараў.

Учора ўвечары ў Менску на cкрыжаваньні вуліцаў Варвашэні й Куйбышава супрацоўнікі міліцыі разам з асобамі ў цывільным затрымалі хлопцаў, якія зьбіралі подпісы за чатыры ўмовы АБСЭ ў правядзеньні свабодных і дэмакратычных выбараў.

Гаворыць адказны сакратар БНФ Аляксей Кавалец:

(Кавалец: ) “Яны не патлумачылі, за што затрымліваюць. Праверыўшы дакумэнты, пачалі настойліва запрашаць нас у машыну, каб паехаць у міліцыю. Калі я пытаўся – на што? – яны маўчалі ці казалі, што правераць нас, ці знаходзімся мы ў вышуку. Яны ўжылі грубую сілу, запхалі нас у міліцэйскую машыну і адвезьлі ў аддзяленьне міліцыі на Камароўскім рынку”.

Паведаміў Алесь Кавалец.

Міліцыянты спачатку прывезьлі затрыманых Аляксея Кавальца, Зьмітра Касьпяровіча й Валянціна Радкевіча ў міліцэйскі пастарунак на “Камароўскім рынку”, а потым — у Савецкі РАУС. Калі там міліцыянтам затрыманыя прачыталі імправізаваную лекцыю на тэму: што такое АБСЭ і пра якія чатыры ўмовы йдзе гаворка, а на прыканцы дадалі, што Лукашэнка пра гэта ведае і, паводле некаторых зьвестак, нават сам паставіў свой подпіс — міліцыянты задумаліся… Яны намагаліся даведацца ў свайго начальства, як быць з затрыманымі.

Там, відаць, таксама дакладна ня ведалі. Прадстаўнікам АБСЭ, якія прыехалі ў РАУС, каб даведацца пра акалічнасьці справы, міліцыянты паведамілі, што адбылася нейкая памылка, і што яны нікога не затрымлівалі. На ўсялякі выпадак усіх яшчэ нейкі час пратрымалі ў РАУС, а потым адпусьцілі. Толькі на Валянціна Радкевіча склалі пратакол за тое, што ў торбе ў яго былі газэты. Сёньня ён безвынікова наведаў Савецкі суд: як і ў астатніх падобных выпадках, міліцыянты ў судовае паседжаньне не зьявіліся.

Любоў Лунёва, Менск

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG