Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Другі рэпартаж нашага карэспандэнта Валера Каліноўскага па ходзе руху калёны. Ён падае склад удзельнікаў сёньняшняй акцыі. Калёна набліжаецца да месца правядзеньня мітынгу.

(Каліноўскі: ) “У галаве калёны сабраліся фактычна ўсе найбольш вядомыя апазыцыйныя дзеячы Беларусі. Гэта Юры Хадыка (старшыня аргкамітэту), Станіслаў Шушкевіч, Аляксей Кароль, Анатоль Лябедзька, Вінцук Вячорка. Таксама бачу спадарыню Палевікову, кіраўнічку партыі жанчынаў “Надзея”. Ёсьць шмат музыкаў, культурных дзеячоў.

Перд выхадам з пляцу ля Акадэміі Навук я сустрэўся з Міколам Статкевічам, які зараз удзельнічае ў выбарах у “палату прадстаўнікоў” і запытаўся, ці пойдзе ён разам з усімі? Ён адказаў: “Я не пайду на пляц Бангалёр абараняць правы сабак”. Такім чыныам, лідэра Грамады тут няма, затое ёсьць ягоны намесьнік Аляксей Кароль”.

(Караткевіч: ) “Ці вядома, якая будзе праграма на мітынгу?”

(Каліноўскі: ) “Выступы будуць кароткія – 1-1,5 хвіліны. Потым канцэрт”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG