Звычайна беларусы Злучаных Штатаў Амэрыкі вельмі актыўна падтрымліваюць
усе акцыі дэмакратычнай беларускай апазыцыі. Што ладзяць яны сёньня?
У Амэрыцы яшчэ самая раніца. На жаль, сёньня, у сераду, 15-га сакавіка
беларусы Ню Ёрку і Злучаных Штатаў не змаглі выйсьці на вуліцы сваіх гарадоў
і падтрымаць “Марш Свабоды” ў Менску, таму што амэрыканцы вельмі цяжка
працуюць у буднія дні, вельмі складана ўзяць свабодны дзень, як мы кажам
“day-off”. Таму Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне вырашыла правесьці
акцыю ў падтрымку “Маршу Свабоды – 2” у сыботу, 18-га сакавіка.
Асноўныя мерапрыемствы пройдуць каля будынку Арганізацыі Аб”яднаных
Нацыяў. Гэта будзе дэманстрацыя. Спадзяемся, што вялікая. Таму што на гэтым
тыдні клопаты актывістаў ськіраваныя на тое, каб знайсьці тут тканіну –
белую і чырвоную, каб нашыць больш бел-чырвона-белых сьцягоў. Сьцягоў тут
і так багата, але пастанавілі зрабіць больш маляўніча гэтае ўсё.
Арганізатары спадзяюцца, што на дэманстрацыі будзе больш за 1000 чалавек.
Бо прыедуць людзі з Вашынгтону, са штату Ню Джэрсі. Магчыма, прыедуць беларусы Новай Англіі. Гэта некалькі штатаў – Масачусец, Вэрмонт і яшчэ некалькі, дзе жывуць беларусы. Галоўныя лёзунгі дэманстрацыі – “Лукашэнку – у адстаўку!”, “За свабоду Беларусі!”, “За незалежнасьць Беларусі!”, “За дэмакратыю!” Галіна Прыгара, Ню Ёрк